🌿 У Кітаі прырода настолькі ачысцілася, што паглынула цэлыя жылыя кварталы У кітайскім Гуанао шматпавярховікі, якія пачалі будаваць у 2000-х, засталіся закінутымі. За гэты час фасады будынкаў зараслі зелянінай, а навокал утварыліся сапраўдныя джунглі. Так выглядае горад, у якім амаль 20 гадоў не было людзей.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🚂 Цягнік Менск — Анапа зноў пойдзе ў абыход пасля атакі на чыгунку ў Бранскай вобласці У Бранскай вобласці Расеі ў выніку ўдару дронаў пашкоджаныя чыгуначны мост і рэйкі. Рух на маршруце Бранск – Унеча – Гомель парушаны, таму цягнік Менск – Анапа накіруюць праз Смаленск. Гэта ўжо не першы выпадак, калі праз атакі на расейскую чыгунку змяняюць маршруты цягнікоў, якія злучаюць Беларусь з расейскімі курортамі. Раней пасля пашкоджанняў чыгункі ў Бранскай вобласці перанакіроўвалі цягнікі Анапа – Менск і Адлер – Менск.
-
😯 У Мядзеле відавочцы заўважылі дзікага ваўка проста каля праезнай часткі Жывёліна падышла настолькі блізка да дарогі, што яе ўдалося добра зняць на відэа.
-
💰Былая прыбіральшчыца з Горадні купіла катэдж за 830 тысяч долараў. Але ёсць нюанс Тым часам Трамп дзякуе Пуціну за пастаўкі дызелю а Зяленскі называе гэтыя дамоўленасці інвестыцыяй у працяг вайны. У РТБД ставяць Пушкіна па-расейску, бо не хочуць «ушчамляць сябе» беларускай мовай. А расейскі маркетплэйс Ozon тым часам павялічвае складскія плошчы ў Беларусі. 👇 Пра гэта і не толькі — у свежым выданні навінаў на «Белсаце»
-
😶🌫️ Доналд Трамп зноў пакрыўдзіўся на Нобэлеўскую прэмію, што дасталася не яму Ён заявіў, што заслугоўвае васьмі Нобэлеўскіх прэміяў міру за ўрэгуляванне войнаў. Таксама прэзідэнта ЗША раскрытыкаваў рашэнне камітэту ўзнагародзіць паўднёваафрыканскую праваабаронцу Наві Пілляй, назваўшы яе чалавекам, пра якога «ніхто ніколі не чуў». Трамп таксама абвінаваціў Нобэлеўскі камітэт у дыскрэдытацыі прэміі і назваў яго рашэнне «непазбыўнай плямай на Нарвегіі». 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
😳 Тэлеграм-канал менскай ДАІ зноў хакнулі Спасылка, якая павінна весці на канал ДАІ з навінамі пра дарожны рух і ДТЗ, цяпер вядзе на нешта, так скажам, менш традыцыйнае. Раней спасылку на канал ДАІ ўжо кралі падобным чынам, а яшчэ раней быў скрадзены адрас «Пула Первого» - канала прэсавай службы дыктатара.
-
😁 Сайт «Обращение.бeл» перастаў працаваць пасля публікацыі «Зеркала» пра ўцечку На сайце паведамляюць пра «правядзенне тэхнічных работ». Нагадаем, сёння медыя апублікавала факты, якія сведчаць пра ўцечку персанальных дадзеных з парталу зваротаў. Гэта адзіны ў Беларусі сэрвіс для падачы электронных зваротаў грамадзян у дзяржаўныя органы.
-
💸 У Беларусі з 2027 года падвысяць падатак на арэнду жылля, гаражоў і парковак Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс. У Менску падатак за кожны жылы пакой можа вырасці з 53 да 56 рублёў, за гараж — да 23 рублёў, за парковачнае месца — да 18 рублёў. 🔗 Больш падрабязна — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
🇺🇦🇺🇸 Трамп падзякаваў Пуціну за паліва. Пасля гэтага датэрмінова скончыліся перамовы з Украінай Планавалася, што перамовы ўкраінскай і еўрапейскай дэлегацыяў з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа ў Маямі будуць трываць два дні, але завяршыліся ўжо пасля 6 гадзінаў. Гэта супала з рашэннем ЗША прыпыніць санкцыі на экспарт расейскага дызельнага паліва да красавіка 2027 года. Трамп падзякаваў Пуціну за дамоўленасці аб пастаўках: «Гэтая нафтавая ўгода з Расеяй – вялікая справа. У нашу краіну паступяць велізарныя аб’ёмы нафты. І гэта дызельнае паліва – менавіта тое, што нам трэба. Таму, шчыра кажучы, я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну» Зяленскі раскрытыкаваў гэтае рашэнне: «Падарункі Пуціну не спрацуюць на карысць міру. Расея „аддзячыць“ за дызель далейшым тэрорам і подласцямі. Дазвол Расеі прадаваць нафтапрадукты — гэта інвестыцыя ў вайну, якую трэба скончыць, а не працягваць» Рашэнне Трампа таксама рэзка асудзіў Сенатар-дэмакрат Рычард Блюменталь: «Рашэнне прэзідэнта зняць санкцыі з расейскага дызельнага паліва — гэта ганьба, якая робіць нас саўдзельнікамі вайны Пуціна супраць Украіны»
-
edited
🤦🏼 Дадзеныя карыстальнікаў дзяржаўнага сэрвісу трапілі ў Telegram-бот Уцечка адбылася праз сэрвіс «Обращения.бeл». Дадзеныя карыстальнікаў знайшлі ў Telegram-боце для «прабіву». У адкрыты доступ трапілі імёны, нумары тэлефонаў, электронныя адрасы і нават тэксты зваротаў у дзяржорганы. Пра ўцечку афіцыйна не паведамлялі, піша «Зеркало». Сярод тых, чые звароты былі знойдзеныя – дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Цэнтр лічбавага развіцця» Сяргей Белікаў, супрацоўніца газеты «СБ» Людміла Гладкая і прарасейская актывістка Вольга Бондарова. Паводле законаў арганізацыя павінна была паведаміць пра ўцечку. Аднак інфармацыі пра інцыдэнт з «Обращения.бeл» пакуль няма. Таму незразумела, ці там не ведаюць пра здарэнне, ці проста вырашылі не паведамляць. Усяго на сэрвісезарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў, а таксама 19 тысяч дзяржаўных органаў і арганізацый.
-
🤬 Сакрэтнае бюро ў Гомлі працуе на расейскую абаронку Малапублічнае Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання яшчэ з савецкіх часоў займаецца софтам для складаных радыёлакацыйных і інфармацыйных сістэмаў. Цяпер прадпрыемства належыць расейскай кампаніі «Радыёфізіка», звязанай з ваенна-прамысловым комплексам РФ. Паводле «Флагштока», у 2024 годзе больш за 94 % прадукцыі гомельскага бюро выраблялася ў інтарэсах Расеі, а ў 2025-м – больш за 91 %. Сярод іншага КБСП распрацоўвала праграмнае забеспячэнне для радыёлакацыйнай станцыі «Волга» пад Ганцавічамі, якая ўваходзіць у расейскую сістэму папярэджання аб ракетным нападзе. Раней BELPOL сцвярджаў, што больш за 500 беларускіх прадпрыемстваў выконваюць расейскія дзяржаўныя замовы або дапамагаюць абыходзіць санкцыі.
-
edited 🤘Biaz Nazvy прабіваецца да польскай публікі – і не адмаўляецца ад беларускасці Беларускі гурт Biaz Nazvy гэтай восенню едзе ў тур па сямі гарадах Польшчы – ад Познані да Кракава. Музыкі адзначаюць 20-годдзе альбому «Жыве рок-н-рол» і паралельна спрабуюць прабіцца да польскай публікі. Гурт грае разам з польскімі рокерамі, выступае ў мясцовых медыях і запісвае песні па-польску. Але ад беларускай мовы адмаўляцца не збіраецца. «Мы нясем сваю музыку, сваю культуру ў гэтыя цяжкія часы, і трэба, каб нашая беларуская мова гучала», – кажа лідар Biaz Nazvy Алесь Лютыч. 👉 Чытайце цалкам 🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
-
👀 Ранішняе шоу на «Белсаце» Як у Еўропе ставяцца да беларусаў і што можа змяніць пагроза вайны? Чаму ў Беларусі захоўваюць смяротнае пакаранне і ці магчымы мараторый? Таксама ў «Раніцы з Белсатам» – раман «Халодныя землі», прэмія Гедройця і размова пра прастуды. 🔗 Далучайцеся да эфіру!
-
💥 Гарыць філіял «Растоўскі» Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў Гэты тэрмінал забяспечвае перавалку нафтапрадуктаў на экспарт, пастаўляе паліва расейскай арміі і прыносіць валютную выручку. Яго магутнасць складае прыкладна 2,5 мільёна тон у год. Таксама быў атакаваны чыгуначны мост у Растоўскай вобласці.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Чума вяртаецца? І ці варта хвалявацца беларусам Падазрэнне на першую за дзесяцігоддзі смерць ад чумы ў Расеі прыцягнула вялікую ўвагу. 🔸 Чатыры з дзесяці беларускіх вёсак – пустыя або амаль пустыя За апошнія 30 гадоў сельскае насельніцтва Беларусі скарацілася больш як на 40 % – амаль на 1,4 млн чалавек. 🔸 «Беларусь трэба адкрываць зноў. Беларусь трэба адкрываць нам, беларусам» Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве новую кнігу «Соль зямлі». #штопачытаць
-
edited ☝️Так выглядае меліарацыя Пылавыя буры на Палессі: вецер 15-17 метраў за секунду. Паўднёвы захад Жабінкі. 👈
-
edited
☝️У Польшчы за кантрабанду цыгарэтаў і абыход санкцыяў затрымалі двух беларусаў Шасцёра чалавек былі затрыманыя паводле падазрэння ў кантрабандзе цыгарэтаў з Беларусі з дапамогаю метэазондаў. Пра гэта паведаміла Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы. Сярод затрыманых – двое беларусаў. Адзін з іх трапіў пад увагу памежнікаў у гміне Кнышын, калі перавозіў на аўтамабілі 11 тысячаў пачкаў цыгарэтаў без польскіх знакаў агульным коштам 227 тысячаў злотых (больш за 58 тысячаў долараў).Было вызначана, што цыгарэты трапілі ў Польшчу з дапамогаю паветраных шароў. Яшчэ аднаго беларуса затрымалі ў гміне Завады, а разам з ім – чацвярых грамадзянаў Латвіі. У багажніку іхнага аўтамабіля знайшлі больш за 14 тысячаў пачкаў цыгарэтаў, перакінутых праз мяжу метэазондамі, коштам каля 290 тысячаў злотых (больш за 74 тысячы долараў). Усе затрыманыя ўзятыя пад варту на тры месяцы. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў падатковых злачынствах і абыходзе санкцыяў. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох гадаў. ☝️
-
💥 #галоўнае за 9 кастрычніка ✔️ Колькасць беларусаў, якія загінулі ў вайне Расеі супраць Украіны, набліжаецца да лічбы загінулых у Афганістане. ✔️ Медыя назвалі імёны беларусаў, якія маглі ўдзельнічаць у падрыхтоўцы дыверсіі ў нямецкім аэрапорце ў Ляйпцыгу. ✔️ Журналіст Аляксандр Класкоўскі атрымаў ананімны ліст з пагрозамі фізічнай расправы. Ён не выключае звароту ў паліцыю. ✔️ Расейскі маркетплэйс Ozon удвая павялічыў складскія плошчы ў Беларусі. ✔️ У Польшчы школы ўзмацняюць бяспеку праз пагрозы нападаў у інтэрнэце. У некаторых населеных пунктах адмянілі заняткі ✔️ ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суду ✔️ Іран заявіў пра атаку на танкер ў Армузскім праліве і прыгразіў пераследаваць судны, якія ідуць па неўзгодненых маршрутах. ✔️ Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве новую кнігу «Соль зямлі», якую склаў у зняволенні. Цяпер пісьменнік едзе ў тур па дзевяці гарадах Польшчы. ✔️ Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі юрыстцы з ПАР Наві Пілляй, былой вярхоўнай камісарцы ААН у правах чалавека. #рэпрэсіі: ▫️У Расеі абвясцілі ў вышук беларускага выдаўца і заснавальніка бібліятэкі «Камунікат» Яраслава Іванюка
-
edited ☝️Дыверсія на мяжы з Латвіяй: аперацыя «пад чужым сцягам»? Агрэсіўны напад на мяжу Латвіі з тэрыторыі Беларусі: хто дэманстратыўна атакаваў мяжу NATO? Невядомыя ў масках ад імя групоўкі «Чорныя русы» апублікавалі самаўпэўненыя пагрозы далейшых нападаў. Хто насамрэч стаіць за гэтай правакацыяй і ці кантралюе Лукашэнка ўласную мяжу? Пра гэта – у праграме «Нацыянальны інтарэс» з Сяргеем Пелясою, Змітром Міцкевічам, Мікітам Забугам і Вадзімам Кабанчуком. ☝️
-
🐈 Каму «біялагічныя адкіды», а каму «чалец сям'і» Каля гаражоў «Магілёўхімвалакно» гараджане стварылі стыхійныя могілкі хатніх жывёлаў. На невялікіх узгорачках стаяць крыжы, агароджы і помнікі. На некаторых пахаваннях размешчаныя фотаздымкі жывёлаў, на іншых – гранітныя надмагіллі з мянушкамі і датамі жыцця. Некаторыя гадаванцы памерлі пяць і нават восем гадоў таму. Аднак пахаванні па-ранейшаму захоўваюцца, а гаспадары працягваюць за імі даглядаць. Хтосьці прыносіць на магілы корм і цацкі. Паводле правілаў, памерлая хатняя жывёліна – гэта біялагічныя адкіды, якія неабходна ўтылізаваць праз крэмацыю ці на адмысловых магільніках. Таму пахаванне ката ці сабакі забаронена нават ва ўласным агародзе і нават, калі месца знаходзіцца далёка ад жылых дамоў. ☝️
- Older posts