Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы прэзідэнт 10 кастрычніка ён сказаў, што Украіне варта абраць новага кіраўніка, які зможа дамовіцца пра завяршэнне вайны. Паводле Трампа, Уладзімір Зяленскі нібыта неаднаразова меў магчымасць заключыць пагадненне, але не скарыстаўся ёю. Якія менавіта прапановы меў на ўвазе Трамп, ён не ўдакладніў. Таксама Трамп заклікаў Украіну спыніць удары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, бо гэта, маўляў, спрыяе росту коштаў на дызельнае паліва ў ЗША. Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга ў адказ падтрымаў Зяленскага: Прэзідэнт кіруе нашай краінай у час вайны – вайны за незалежнасць, свабоду і годнасць. Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і яны маюць права вырашаць. Заявы з-за мяжы толькі пацвярджаюць, што ён добра выконвае сваю працу.

Views over time

05001K1.5K2K11 Oct 07:2611 Nov 21:461.7K11 Oct 07:26: 0 views11 Nov 21:46: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Oct 2026, 07:260
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.