📶 Гарадзенцы цяпер могуць карыстацца 5G-інтэрнэтам. Але не ва ўсім горадзе Пра з'яўленне ў абласным цэнтры сеткі 5G паведаміла кампанія beCloud. У Менску, Берасці, Гомлі, Магілёве ды Віцебску 5G-пакрыццё з'явілася яшчэ ў студзені гэтага года. У кампаніі пералічылі гарадзенскія лакацыі, дзе цяпер даступныя «тэхналогіі пятага пакалення»: 📍на пляцоўцы паміж Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам і Гарадзенскім электратэхнічным каледжам 📍непадалёк гандлёвага цэнтру ў раёне вуліцы Пралетарскай 📍каля галоўнага корпусу Гарадзенскага дзяржаўнага медуніверсітэту