Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 6 hours ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
💬 «Цяперашні стан дачыненняў нагадвае кветкі, якія прарастаюць скрозь асфальт. Прыкладна як на падворку беларускай амбасады ў Кіеве»
Офіс Святланы Ціханоўскай у панядзелак зладзіў онлайн-брыфінг, на якім эксперты абмеркавалі свежыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх стасункаў.
Супраца паміж дэмсіламі Беларусі і афіцыйным Кіевам цяпер адназначна выглядае шырэй ды лепш, чым 3-4 гады таму. А што адбываецца на ўзроўні грамадстваў?
✅ Падсумоўваем высновы экспертаў
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
У Беларусі гарэла 90 тон саломы
Паводле МНС, учора ўвечары ў Петрыкаўскім раёне адбыўся буйны пажар. Выратаваць удалося толькі 18 тон.
«На момант прыбыцця ратавальнікаў частка сцірты саломы была поўнасцю ахоплена агнём. Работнікі МНС ліквідавалі пажар», – паведамілі ў ведамстве.
На шчасце, пацярпелых няма. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
💪 Ва Украіне з'явілася новае беларускае падраздзяленне – «Воля»
Гэта спецрота беспілотных лятальных апаратаў, якая будзе ўваходзіць у склад 447‑га асобнага батальёна ВМС Украіны.
Упершыню афіцэрскія пасады там будуць займаць беларусы.
«Мы будуем элітнае падраздзяленне, якое займаецца дып– і мідлстрайкамі, а таксама СПА» – адзначыў камандзір Мікіта (Аксон) Забуга выданню «Зеркало»
Інфармацыю пра колькасць асабовага складу спецроты – не паведамляюць. Новыя вайскоўцы будуць праходзіць там жорсткі адбор і паліграф.
Расея атакавала мост праз Дняпро ў Запарожжы
У выніку ўдару пацярпелі пяць чалавек, сярод іх маладая дзяўчына.
«Яны якраз ехалі на працу, калі расейская атака застала іх у дарозе. Медыкі аказваюць усім неабходную дапамогу», – паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА.
Акрамя таго, расейцы атакавалі Кіеў і Адэсу. Пацярпелых няма. Усяго ва Украіну за ноч прыляцела 137 ударных БПЛА – паведамляюць ЗСУ.
edited
Дроны ЗСУ ўдарылі па найбуйнейшай нафтабазе Падмаскоўя
Як піша выданне Astra, была атакаваная лінейная вытворча-дыспетчарская станцыя «Валадарская». У выніку ўдараў пачаўся пажар.
Загінуў адзін чалавек, яшчэ шасцёра атрымалі раненні.
Паводле мясцовых уладаў, усяго над Маскоўскай вобласцю былі знішчаныя 185 беспілотнікаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Навошта генерала Муравейку кінулі ў сацсеткі?
Павел Муравейка, які атрымаў пасаду ў Адміністрацыі Лукашэнкі, цяпер будзе сачыць за тым, што пішуць і на што скардзяцца беларусы. «Белсат» спытаў экспертаў, навошта вайскоўцу далі такі загад.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Чаму Лукашэнка захацеў адлігі з Захадам?
Вядомы журналіст Рыкард Юзьвяк паразважаў пра спробы рэжыму наладзіць стасункі з NATO і Еўразвязам.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Чаму беларусы ідуць у прыватныя клінікі?
У Беларусі 71 % апытаных задаволеныя медычнымі паслугамі паводле месца жыхарства. Аднак прыватныя медустановы таксама карыстаюцца попытам. Што ў іх лепш, чытайце па спасылцы.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
🍁А беларусы святкавалі Багач
Гэта старажытнае народнае свята ўраджаю, якое праводзяць позняй восенню. У мінулыя выходныя Багач адсвяткавалі пад Менскам.
«Натхняльна і радасна пабачыць так шмат прыгожых людзей разам і далучыцца да родных каранёў».
Так уражаннямі дзеляцца ўдзельнікі свята.🍂
☝️Ніколі не было і вось ізноў
У свеце абмяркоўваюць смерць жыхаркі Расеі ад, меркавана, лёгачнай чумы – цяжкай смяротнай формы гэтага захворвання, якое можа перадавацца наўпрост ад чалавека да чалавека.
Пра магчымую ўспышку чумы ў Расеі сталі гаварыць у першыя дні кастрычніка, калі сталася вядома пра смерць 28-гадовай лабаранткі Іркуцкага навукова–даследніцкага супрацьчумнага інстытуту Дар'і Шыпілавай.
Расейскія чыноўнікі ўсіх узроўняў зняпраўджваюць смерць ад чумы і называюць такія звесткі «чуткамі», медыі выдаляюць і рэдагуюць паведамленні і заявы.
А тым часам санітарныя службы ўзмацнілі кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць з Іркуцкай вобласці. ☝️
☝️Калі і колькі беларусы будуць адпачываць у 2027 годзе
Графік з адпачынкамі на святы і пераносамі працоўных дзён у наступным апублікаваны ў тэлеграм-канале Ураду. Так у Беларусі будуць некалькі доўгіх выходных, большая частка – у пачатку года і вясны.
Гэтак, будзем адпачываць з 1-га да 3 студзеня (1-га выпадае на пятніцу, 3-га – на нядзелю). Наступны выходны – 7 студзеня. Хоць гэта чацвер, пераносіць наступны дзень, каб было адразу чатыры выходныя, улады не сталі.
У сакавіку – тры вольныя дні запар: 6, 7, 8-га, апошні выпадае на панядзелак.
1 траўня – гэта субота, таксама на выходны выпадае 9-га, гэта нядзеля. Але, як пісалі вышэй, не трэба будзе ісці на працу 10-га.
Далей ужо без дадатковых выходных. 3 ліпеня, Дзень незалежнасці, – субота. 7 лістапада – нядзеля, 25 снежня – таксама субота. 🤷♂️
💥 #галоўнае за 5 кастрычніка
✔️ ЗША ўпершыню з 2022 года атрымаюць беларускі калій
✔️ NATO адмовілася каментаваць заявы Рыжанкова пра аднаўленне вайсковых кантактаў
✔️ Сілавікі паказалі відэа з Ігарам Пасновым і заявілі, што лекар жывы. Раней праваабаронцы паведамлялі пра яго смерць у калоніі
✔️ У Беларусі міліцыя патрабуе здаваць ДНК. Жанчыне з Гомля пагражалі зваротам у крымінальны вышук у выпадку адмовы
✔️ Беларусаў працягваюць вербаваць на вайну – праз Viber-суполкі
✔️ МЗКТ паставіць Расеі 30 шасі для вайсковай тэхнікі – кантракт разлічаны да 2029 года
✔️ У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы. Таксама памежнікі збілі чарговы кантрабандны дрон
✔️ У Беларусі з 7 кастрычніка падаражэе паліва – бензін і дызель вырастуць у цане на 1 капейку
✔️ У Малдове расейскі снарад пашкодзіў аўтобус і пункт пропуску «Паланка» на мяжы з Украінай. Паранены малдаўскі памежнік
✔️ Французскія школьнікі і студэнты працягваюць масавыя пратэсты
✔️ Нобэлеўскую прэмію па медыцыне далі за адкрыцці ў галіне оптагенетыкі
#рэпрэсіі:
▫️ 26-гадовую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму» – ёй прызначылі «хатнюю хімію»
▫️ Бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча памёр ва ўзросце 88 гадоў. Зміцер не можа прыехаць у Беларусь на развітанне
☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні
Гэтым разам беларуская праваслаўная грамада прыбірала магілу Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі. Ён выкладаў у гімназіі ў 1924-1926 гадах.
"Сёння мы не толькі ўсталявалі новую шыльду, вырабленую за ўласныя сродкі, але і прывялі ў парадак сам крыж, пафарбавалі яго і павязалі стужку ў колерах беларускага бел-чырвона-белага сцяга, а таксама трохі прыбраліся на «беларускай горцы» Былінаў. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках", — паведамляюць вернікі Беларускай праваслаўнай царквы ў сацыяльных сетках.
Беларускія вернікі таксама паведамляюць, што наперадзе яшчэ вельмі шмат працы. На могілках застаюцца беларускія пахаванні, якія патрабуюць догляду, аднаўлення надпісаў, рамонту крыжоў і помнікаў, а часам — і паўторнага вяртання імёнаў людзей, чые магілы дзесяцігоддзямі заставаліся амаль забытымі.☝️
☝️Прысуд Гараўскаму абвесцяць публічна
Былога байца САХРу Юрыя Гараўскага падазраюць у датычнасці да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Падчас пасяджэння 22 верасня у Швейцарскім судзе, Гараўскага спыталі хто аддаў загад на выкраданні. Гараўскі заявіў, што пра гэта Паўлічэнку паведаміў Сівакоў, а Сівакову загад аддалі Лукашэнка і Шэйман.
У 2023 годзе суд першай інстанцыі апраўдаў Гараўскага па абвінавачаннях у шматлікіх гвалтоўных знікненнях. Прадстаўнікі пацярпелых абскардзілі гэтае рашэнне. Вуснае абвяшчэнне выраку па апеляцыі адбудзецца 26 кастрычніка ў Кантанальным судзе Санкт-Галена. ☝️
🎤 Кацярына Андрэева паразмаўляла з Паўлам Латушкам на сесіі ПАРЭ
Гаварылі пра вынікі працы беларускай дэлегацыі ў ПАРЭ, а таксама найбольш вострыя пытанні і праблемы беларускіх дэмакратычных сіл.
🏡 «Людзям не хапае простага жывога кантакту» – што такое «Дворатэрапія?»
Распавядаем пра спробу вярнуць атмасферу «тых самых» двароў
🇱🇹 У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы
Іх затрымалі пасля 20-кіламетровай пагоні. Аднаго з мужчын – адразу, другога знайшоў службовы сабака. У машыне BMW X3 былі 6 тысячаў пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі.
Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу. Ім пагражае да шасці гадоў зняволення.
🎼 Адзін з самых важных канцэртаў у ягоным жыцці адбыўся без сцэны
Восенню 2020-га лідар J:МОРС Уладзімір Пугач прыехаў выступіць на Плошчы Пераменаў. Звычайнага канцэрту не атрымалася, давялося імправізаваць.
Музыка ўзгадаў, як усё адбывалася і чаму гэты выступ назаўсёды застанецца ў ягонай памяці.
🎙А паслухаць размову з Уладзімірам Пугачам цалкам можна ў нашай новай праграме «Калыханка для дарослых» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
edited
📌 Лукашэнкаўцы апублікавалі відэа з Ігарам Пасновым і кажуць, што ён жывы
📌 Увесь свет сочыць за чумой у Іркуцку
📌 У Змітра Дашкевіча памёр бацька. Мужчына не можа па-людску з ім развітацца, бо не можа вярнуцца на радзіму. Як бяда аднога чалавека адлюстроўвае трагедыю цэлага грамадства
📌 У Беларусі працягваюць вербаваць на вайну. Што гэтым разам?
📺 Пра гэта ды іншыя самыя цікавыя падзеі размаўляем у Студыі Белсат.
🇵🇱 Былы прэзідэнт Польшчы пра адносіны Менску і Варшавы: «Пад амерыканскім уплывам нешта зрушылася»
Браніслаў Камароўскі распавёў, што думае пра бягучыя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама падзяліўся ўласным досведам палітвязня пад камуністычнай уладай.
🤖 «Кіберпанк» па-польску
Цяпер варта падумаць, ці мігаць сустрэчнаму на дарозе.
edited
🇪🇺 NATO не каментуе заявы беларускіх уладаў – адказалі «Белсату»
Так у альянсе адказалі на просьбу пракаментаваць заяву кіраўніка МЗС Беларусі Рыжанкова пра тое, што стасункі паміж Беларуссю і краінамі NATO нібыта паляпшаюцца:
«Мы не каментуем заявы беларускіх афіцыйных асоб.
Краіны – чальцы NATO асудзілі Беларусь за тое, што яна спрыяла поўнамаштабнаму ўварванню Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года, а таксама за яе далейшы саўдзел у агрэсіўнай вайне Расеі.
Што да канкрэтных двухбаковых адносінаў, прапануем звярнуцца да краін – чальцоў NATO»
– адказалі «Белсату».
1 кастрычніка Рыжанкоў заявіў пра гатовасць Беларусі аднавіць вайсковыя каналы ўзаемадзеяння з NATO і сказаў, што цікавасць да гэтага праяўляе «усё больш еўрапейскіх краін».