✍️ Украінскія войскі здолелі выйсці да мяжы з РФ на адным з участкаў у Харкаўскай вобласці? Пра гэта піша амерыканскі маніторынгавы канал US Army Power. Адзначаецца, што ЗСУ прарваліся праз расейскія абарончыя ўмацаванні непадалёк ад Ваўчанскіх Хутароў. Ім удалося дасягнуць лініі дзяржаўнай мяжы ўпершыню ў гэтым сектары. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага Генштабу, якая б пацвярджала гэтыя звесткі, няма. 📷 Фота ілюстрацыйнае