Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☣️ Заслужаная доктарка Украіны пракаментавала «чуму ў Іркуцку» Апошнім часам з’яўляюцца навіны пра «чуму» ў расейскім горадзе, якая пачалася са смерці лабаранткі супрацьчумнага інстытуту Дарʼі Шыпілавай пасля разбітай прабіркі. У сацсетках непакояцца, што хвароба можа вырвацца на волю і прывесці да новых смерцяў. Як піша доктарка Вольга Галубоўская, адзін смяротны выпадак – яшчэ не выбух хваробы. «У свеце штогод рэгіструецца каля 3000 выпадкаў чумы, пераважная большасць з іх – бубонная форма, але ёсць і лёгачная. Ніякага сурʼёзнага распаўсюду хваробы не будзе. Будзе шмат палітыкі, чутак, часам страху, не больш за тое…» Спадарыня Вольга называе некалькі выпадкаў, калі паміралі лабаранты, але выбуху захворванняў не было: ▪️ Мікрабіёлаг Чыкагскага ўніверсітэту Мэлкам Кэсэдэбэн памёр ад сэптычнай формы чумы (Чыкага, 2009). ▪️ Смяротнае лабараторнае заражэнне натуральнай воспай (Бэрмінгэм, 1978). ▪️ 7 памерлых працаўнікоў лабараторыі, якія працавалі з тканкамі зялёных мартышак з Уганды (Марбург, 1967). ▪️ Антаніна Праснякова ўкалолася іголкай з вірусам Эбола і памерла (Кальцова, 2004). Экспертка кажа, што само слова «чума» выклікае сярэднявечны страх, а сувязь выпадку з лабараторным паходжаннем гэты страх узмацняе. Акрамя таго, сітуацыю нагнятаюць сусветныя СМІ.

Views over time

05001K1.5K2K6 Oct 14:4211 Nov 21:461.6K6 Oct 14:42: 0 views11 Nov 21:46: 1,650 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 14:420
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.