Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

📈 Аўдыторыя «Белсату» расце: рэкорды на YouTube і значны прарыў у TikTok Незалежныя сістэмы аналітыкі фіксуюць ўпэўнены рост праглядаў на лічбавых пляцоўках «Белсату». Ахопы аўдыторыі вярнуліся да высокіх паказчыкаў лютага і працягваюць усталёўваць новыя рэкорды. 😊 На YouTube адразу некалькі напрамкаў – наш галоўны канал, навінавыя выпускі і фармат Shorts – паказваюць гістарычныя максімумы па праглядах. Прыкметнай тэндэнцыяй стаў рост цікавасці да нашага кантэнту ў Польшчы. Сярод тэмаў, якія прыцягнулі найбольшую ўвагу гледачоў у верасні, вылучаюцца рэпартажы пра маштабныя пажары ў расейскім Падмаскоўі, выкліканыя ўдарамі ЗСУ. Таксама папулярнасць мелі матэрыялы пра ўнутраныя беларускія праблемы – сітуацыя з пасяўной кампаніяй і вырошчваннем ільну, якія суправаджаліся публічнай крытыкай з боку Лукашэнкі. 🌐 Выдатныя вынікі паказвае і наш TikTok. Усяго за два апошнія месяцы відэа на гэтай пляцоўцы сабралі большую аўдыторыю і ахопы, чым за ўвесь мінулы 2025 год. 🤝 Дзякуем нашым гледачам і чытачам за давер і падтрымку. Мы працягваем працаваць, каб аператыўна і аб'ектыўна расказваць вам пра самае важнае!

Views over time

05001K1.5K2K6 Oct 15:0011 Nov 21:461.7K6 Oct 15:00: 0 views11 Nov 21:46: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 15:000
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.