Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 💥🇫🇷 Школьнікі і студэнты Францыі пратэстуюць з сярэдзіны верасня і не збіраюцца спыняцца. У краіне не працуюць сотні ліцэяў Пачаткова вучні патрабавалі большай колькасці настаўнікаў, нармальнай замены адсутных педагогаў, меншых класаў і зніжэння нагрузкі. Таксама яны крытыкуюць сістэму паступлення ва ўніверсітэты Parcoursup. Галоўны метад пратэсту – blocus: у асноўным вучні перакрываюць уваход у ліцэй, каб зашкодзіць заняткам. Таксама арганізоўваюцца вулічныя маршы. Але ў некаторых месцах адбыліся сутыкненні з паліцыяй, былі падпалы смеццевых бакаў і пашкоджанні будынкаў. Паліцыя ўжывала слезацечны газ. З пачатку пратэстаў было затрымана больш за 5000 чалавек, каля 85% з іх – непаўналетнія, паведамляе AFP. Улады заяўляюць, што пратэсты выкарыстоўваюць радыкальныя левыя групы, якія далучаюцца да акцый і правакуюць гвалт. Аднак гэтая версія застаецца спрэчнай. У той час праваабаронцы кажуць пра перабольшанні ўжывання сілы паліцыяй, у тым ліку жорсткае выкарыстанне слезацечнага газу, гранат і дубінак супраць непаўналетніх. На 5 кастрычніка акцыі закранулі 413 навучальных установаў. Цалкам або часткова закрытыя каля 400–500 ліцэяў. Пры гэтым улады паведамляюць, што з пачатку пратэстаў 24 школы былі спаленыя або разрабаваныя, а 78 супрацоўнікаў сістэмы адукацыі атрымалі раненні. На аўторак, 6 кастрычніка, арганізатары заклікалі да новага агульнанацыянальнага дня пратэстаў. Да акцыі далучацца і прафсаюзы настаўнікаў.

  2. 👩‍🍼 Беларусь – лепшая краіна, у якой можна нарадзіць дзяцей. Прынамсі, калі верыць прапагандзе Адзін з галоўных аргументаў – тры гады дэкрэтнага адпачынку, які падаюць як ледзь не ўнікальнае беларускае дасягненне. Праверылі, наколькі яно сапраўды ўнікальнае ў нашай праграме «Атма$фера». 💰 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

  3. edited

    ❗️Сілавікі паказалі лекара Ігара Паснова – ён сапраўды ў калоніі, але жывы Раней праваабаронцы са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамлялі, што Пасноў памёр у зняволенні. Кароткае відэа з віцебскім лекарам апублікаваў Telegram-канал, блізкі да сілавікоў. На відэа Пасноў зачытвае: «артыкул 167, частка 3» — «гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару». Ці мае ён дачыненне да гэтага артыкула, незразумела.

  4. edited

    ⛽️ У Беларусі з 7 кастрычніка падаражэе паліва Максімальныя цэны на бензін і дызель вырастуць на 1 капейку. 🔺АІ-92 будзе каштаваць 2,62 рубля 🔺АІ-95 – 2,72 🔺АІ-98 – 2,94 🔺Дызель – 2,72 рубля.

  5. 🇮🇹 У Італіі знік 33-гадовы беларус. Яго шукаюць сярод загінулых Маці Уладзіміра Алдохіна звярнулася ў беларускую міліцыю, літоўскую паліцыю і амбасаду Беларусі ў Італіі. Яна таксама паведаміла пра знікненне ў сацсетках. У консульстве маці сказалі, што непадалёк ад Ліворна знайшлі цела невядомага мужчыны. Цяпер чакаюць вынікаў ДНК-тэсту, каб высветліць, ці гэта Уладзімір. Паехаць у Італію жанчына не можа – у яе няма візы. А для атрымання інфармацыі ад мясцовай паліцыі трэба апастыляваць дакументы, якія пацвярджаюць роднасць – гэта таксама патрабуе часу. Апошні раз Уладзімір выходзіў на сувязь 10 верасня з Ліворна. У мэсэнджарах быў актыўны яшчэ 13 верасня — пасля гэтага пра яго нічога невядома.

  6. 💱 Курсы валютаў 5 кастрычніка Долар адскочыў ад планкі ў 3 рублі і значна ўмацаваўся дадаўшы 3.0 капейкі. Еўра таксама дадаў 1.6 капейкі пасля працяглага падзення. Расейскі рубель саслабеў амаль на капейку за сотню. #курсывалютаў

  7. 🚨 Літоўскія памежнікі збілі чарговы дрон з беларускімі цыгарэтамі. Ужо 61-ы с пачатку году Здарэнне адбылося ў Шальчынінкайскім раёне. Дрон перавозіў 320 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Калі б такую партыю легальна ўвезлі ў Літву, з улікам падаткаў яе кошт склаў бы €1651. З пачатку года памежнік Літвы ўжо перахапілі 61 дрон. Гэта больш, чым за ўвесь 2025 год , бо тады было 59 такіх выпадкаў.

  8. 🎬 «Мсціўцы: Фінал» зноў сталі самым касавым фільмам у гісторыі Фільм Marvel пасля паўторнага пракату сабраў у сусветным пракаце $2,925 млрд і абышоў «Аватар» Джэймса Кэмерана, на рахунку якога $2,923 млрд. Гэта ўжо не першая такая «перадача кароны». «Аватар» узначальваў рэйтынг амаль дзесяць гадоў, пакуль у 2019 годзе яго не абышоў «Фінал». У 2021-м «Аватар» вярнуў сабе першае месца пасля паўторнага пракату, а цяпер «Мсціўцы» зноў выйшлі наперад.

  9. edited

    💃Лукашэнка займаецца «класічным беларускім танга» – эксперт у справе ЕЗ Рэдактар Радыё Свабода ў Еўропе Рыкард Юзьвяк адказаў на пытанні «Белсату» пра сённяшнія адносіны Еўропы з рэжымам Лукашэнкі: «Паляпшэнне адносінаў – гэта вельмі аптымістычны погляд на рэчы. Праўда, ёсць пэўнае адчуванне, што Беларусь можа быць гатовая крыху зрушыцца. Аднак шмат ключавых краінаў вакол Беларусі (Літва, Польшча і іншыя) па-ранейшаму надзвычай скептычна ставяцца да шчырасці Лукашэнкі». Эксперт называе паводзіны Лукашэнкі «класічным беларускім танга». «Гэта калі вы крыху ідзяце налева, крыху на Захад і гэтак далей. Таму гэты крок, я думаю, хутчэй ёсць больш адчайнаю спробаю Менску не быць уцягнутым у патэнцыйны канфлікт паміж NATO і Расеяй. Вось як я гэта чую і як бачу з таго, што чую ў Бруселі». Рыкард Юзьвяк таксама адказаў на пытанне, як Лукашэнку аддаліцца ад Пуціна. «Думаю, гэта самае простае: яму трэба паказаць палітыку, незалежную ад спадара Пуціна. Я ведаю, што ён спрабуе, але ўрэшце дапамагло б не ствараць гэтыя гібрыдныя пагрозы на межах Літвы, Латвіі і Польшчы і вызваліць палітычных зняволеных. Гэта былі б відавочныя сігналы таго, што ён настроены сур’ёзна. Пакуль што гэта крыху фарс».

  10. 🧬 «Калі адмоўлю – усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомлі міліцыя патрабуе здаваць ДНК Беларуска ў Threads распавяла, што ёй патэлефанаваў з такім патрабаваннем участковы. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх». Жанчыне сказалі, што ў выпадку адмовы напішуць рапарт у вышку і яе ўсё адно знойдуць. У выніку яна пагадзілася. Адна жанчына ў каментарах распавяла, што ДНК у яе таксама бралі ў Новабеліцы, калі міліцыя правярала жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы. Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў казаў пра жаданне стварыць максімальна поўную базу ДНК беларусаў. Але асобнага такога закону ў Беларусі няма. Раней у СМІ ўжо была інфармацыя, што сілавікі ўжо збіраюць ДНК у палітвязняў, іх сваякоў, журналістаў і палітэмігрантаў праз падман альбо пагрозы.

  11. 🇲🇩 У Малдове расейскі снарад пашкодзіў аўтобус і памежны пункт «Паланка» на мяжы з Украінай Пасля ўдару аб зямлю снарад рыкашэтам трапіў у рэйсавы аўтобус, які чакаў праверкі дакументаў. У аўтобусе выбіла вокны. Таксама пашкоджаная кабіна памежнага кантролю. Адзін супрацоўнік Памежнай паліцыі Малдовы атрымаў лёгкія раненні. Іншых пацярпелых няма. Працу пункта пропуску часова прыпынілі.

  12. 😮 За якое адкрыццё прысудзілі сёння Нобэлеўскую прэмію па медыцыне і як гэта паўплывае на чалавецтва? 🪼 Тым часам у Беларусі з'явіліся медузы. Адкуль яны ўзяліся ў нашай краіне? Няўжо прырода ачысцілася настолькі? 🤔 Лукашэнка зноў спрабуе заігрываць з Захадам. Ці чакаць чарговай адлігі? ⏯️ Гэта і не толькі абмяркуем у Нашым дні. Далучайцеся!

  13. 🐦 Ранішні Бабруйск можа здзіўляць Вось такога мінака сустрэла карыстальніца Threads.

  14. 😥 «Адчуваю сябе птушкай без крылаў» Пасля праходжання мяжы блогерка сказала, што ў яе знікла жаданне весці блог па-беларуску Фатографка і дызайнер адзення Аліса Цёсь-Шаблінская напісала пра гэта па вяртанні з Грузіі ў Беларусь: «Няма пачуцця бяспекі» Што ці хто стаў прычынай такіх думак, яна не кажа: «Нават гэтую сторыс выкладаць трывожна»

  15. 😅 Не дасылайце гэтае відэа ў NATO! Расейскія войскі прыдумалі выкарыстоўваць тэхналогіі Першай сусветнай. Яны запускаюць дырыжаблі, каб тыя праводзілі выведку і неслі на сябе рэтранслятары. Як пішуць Z-каналы, такі апарат нібыта можа падымацца ў стратасферу. Іспыт аднаго з дырыжабляў адбыўся ў студзені 2026-га, але апарат атрымаў пашкоджанні.

  16. BELPOL: МЗКТ паставіць Расеі 30 шасі для вайсковай тэхнікі — кантракт разлічаны да 2029 года Менскі завод заключыў кантракт з маскоўскай кампаніяй «Оборонительные системы» на пастаўку 30 спецыялізаваных колавых шасі. Гэтыя шасі ствараліся, у прыватнасці, для размяшчэння комплексаў СПА «Печора-2М» і радыёлакацыйных станцыяў.

  17. edited

    🧠 Нобелеўскую прэмію па медыцыне далі за адкрыцці, якія дазволілі кіраваць клеткамі святлом Лаўрэатамі сталі Карл Дайсэрот, Пэтэр Гэгеман і Георг Нагель. Яны адкрылі механізмы, з дапамогай якіх святло можа ўплываць на працу нервовых клетак. Гэта стала асновай оптагенетыкі — метаду, які дапамагае навукоўцам даследаваць мозг. 🔗 Больш падрабязнасцяў тут па спасылцы 📌 Адкрыць з Беларусі

  18. edited

    🪖 У чаце расейскай гандлёвай сеткі рэкламуюць службу ў расейскім войску – у тым ліку набор у штурмавыя адрады У Барысаве музыка-аранжыроўшчык заўважыў у Viber-групе крамы «Светофор» абвесткі пра вербаванне беларусаў на службу ў расейскай арміі. На просьбы мужчыны выдаліць пасты адміністратары не рэагавалі. Таму мужчына звярнуўся да спецслужбаў. Пасля ягонага звароту публікацыі зніклі. Паводле Media-Polesye, падобныя абвесткі з'яўляліся і ў групах Лунінецкага раёну. У адной з абвестак наўпрост было напісана: «Набор у штурмавыя адрады» - піша выданне.

  19. 🇩🇪 Для чаго нямецкія дэпутаты едуць у Беларусь? У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі некалькіх партыяў, у тым ліку «Саюзу Сары Вагенкнэхт», «Зялёных» і «Альтэрнатывы для Нямеччыны». Шэсць тонаў ежы дронамі даставілі ў акупаваныя Алешкі, дзе расейцы ўтрымліваюць каля дзвюх тысяч цывільных. У Наваполацкай калоніі памёр лекар – ахвяра карнай псіхіятрыі. Ртуць знайшлі ў двары ў Гомлі. Ці была небяспека для жыхароў? 📌 А яшчэ: карупцыйная схема ў сельскай гаспадарцы ў трох вобласцях, два смяротныя ДТЗ за дзень, і адно выратаванае жыццё пад Асіповічамі. 📺 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у новым выданні навінаў на «Белсаце»

  20. edited

    🥇🥈 Беларускі зрабілі дубль на Кубку свету па скачках на батуце Беларускі забралі першыя два месцы на этапе Кубка свету ў італьянскім Рычоне. Кацярына Яршова стала чэмпіёнкай, набраўшы 57,100 бала, а Яна Лебедзева з вынікам 57,020 заваявала срэбра. Яшчэ адну медаль беларускі дуэт можа ўзяць у змешаных сінхронных скачках. Яршова і Станіслаў Яскевіч паказалі найлепшы вынік у кваліфікацыі – піша «Анлайнер»

  21. Older posts