🇮🇹 У Італіі знік 33-гадовы беларус. Яго шукаюць сярод загінулых Маці Уладзіміра Алдохіна звярнулася ў беларускую міліцыю, літоўскую паліцыю і амбасаду Беларусі ў Італіі. Яна таксама паведаміла пра знікненне ў сацсетках. У консульстве маці сказалі, што непадалёк ад Ліворна знайшлі цела невядомага мужчыны. Цяпер чакаюць вынікаў ДНК-тэсту, каб высветліць, ці гэта Уладзімір. Паехаць у Італію жанчына не можа – у яе няма візы. А для атрымання інфармацыі ад мясцовай паліцыі трэба апастыляваць дакументы, якія пацвярджаюць роднасць – гэта таксама патрабуе часу. Апошні раз Уладзімір выходзіў на сувязь 10 верасня з Ліворна. У мэсэнджарах быў актыўны яшчэ 13 верасня — пасля гэтага пра яго нічога невядома.