Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

💥🇫🇷 Школьнікі і студэнты Францыі пратэстуюць з сярэдзіны верасня і не збіраюцца спыняцца. У краіне не працуюць сотні ліцэяў Пачаткова вучні патрабавалі большай колькасці настаўнікаў, нармальнай замены адсутных педагогаў, меншых класаў і зніжэння нагрузкі. Таксама яны крытыкуюць сістэму паступлення ва ўніверсітэты Parcoursup. Галоўны метад пратэсту – blocus: у асноўным вучні перакрываюць уваход у ліцэй, каб зашкодзіць заняткам. Таксама арганізоўваюцца вулічныя маршы. Але ў некаторых месцах адбыліся сутыкненні з паліцыяй, былі падпалы смеццевых бакаў і пашкоджанні будынкаў. Паліцыя ўжывала слезацечны газ. З пачатку пратэстаў было затрымана больш за 5000 чалавек, каля 85% з іх – непаўналетнія, паведамляе AFP. Улады заяўляюць, што пратэсты выкарыстоўваюць радыкальныя левыя групы, якія далучаюцца да акцый і правакуюць гвалт. Аднак гэтая версія застаецца спрэчнай. У той час праваабаронцы кажуць пра перабольшанні ўжывання сілы паліцыяй, у тым ліку жорсткае выкарыстанне слезацечнага газу, гранат і дубінак супраць непаўналетніх. На 5 кастрычніка акцыі закранулі 413 навучальных установаў. Цалкам або часткова закрытыя каля 400–500 ліцэяў. Пры гэтым улады паведамляюць, што з пачатку пратэстаў 24 школы былі спаленыя або разрабаваныя, а 78 супрацоўнікаў сістэмы адукацыі атрымалі раненні. На аўторак, 6 кастрычніка, арганізатары заклікалі да новага агульнанацыянальнага дня пратэстаў. Да акцыі далучацца і прафсаюзы настаўнікаў.

Views over time

05001K1.5K2K5 Oct 14:3911 Nov 21:461.6K5 Oct 14:39: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 14:390
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.