Камуністы ў Маскве пратэставалі супраць рэпрэсіяў і за сумленныя выбары. Іх затрымлівалі Падчас узгодненай акцыі КПРФ сілавікі затрымалі 65 чалавек. Мітынг і шэсце былі прымеркаваныя да гадавіны расстрэлу Дома Саветаў у 1993 годзе. Але падчас акцыі пачалі гучаць актуальныя палітычныя лозунгі – «За сумленныя выбары», «Свабоду палітычным зняволеным», «Не палітычным рэпрэсіям» і «Далоў цара». Паводле КПРФ, большасць затрыманых – маладыя людзі.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🥲 Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму» 26-гадовай Галіне Федаровіч, якая выхоўвае малое дзіця, прызначылі «хатнюю хімію». Яе справу разглядаў Берасцейскі абласны суд — піша «Наша Ніва». Галіна перастала выходзіць у сацсеткі ў сакавіку 2026 года, верагодна, пасля затрымання. #рэпрэсіі
-
edited
🤡 З кіравання Генштабам – сачыць за TikTok. Чым будзе займацца Муравейка ў адміністрацыі Лукашэнкі Былы кіраўнік Генштабу Павел Муравейка стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі дыктатара. Сярод яго новых задачаў – сачыць за сацсеткамі і вылучаць там тэмы, якія вартыя ўвагі Лукашэнкі. Таксама Муравейка будзе каардынаваць памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах і кантраляваць шэраг стратэгічных праектаў. Рэжым ужо не хавае, што ўважліва сочыць за тым, што беларусы пішуць у TikTok, Threads і Telegram.
-
edited
🇺🇸 ЗША ўпершыню за чатыры гады атрымаюць беларускі калій Першая з 2022 года партыя беларускіх ўгнаенняў ужо накіраваная ў ЗША. Каля 30 тысяч тон калію маюць выгрузіць у порце Новага Арлеана 14 кастрычніка. У 2017–2021 гадах Беларусь пастаўляла ў ЗША ў сярэднім 635 тысяч тон калію штогод. Для параўнання, летась ЗША імпартавалі агульна 5,6 млн тон такіх уганенняў. Пастаўка стала магчымай пасля таго, як Вашынгтон пачаў змякчаць санкцыі супраць беларускай калійнай галіны ў абмен на вызваленне палітвязняў. Трамп раней заяўляў пра намер заключыць «маштабную ўгоду» з Беларуссю. І пачаць пастаўляць беларускі калій на замену канадскаму.
-
edited
🪖 Украіна дастаўляе дронамі гуманітарку ў блакадныя Алешкі, але акупанты караюць за атрыманне пасылак У блакадны горад, якія перажыве гуманітарную катастрофу Украіна даставіла каля 6 тонаў ежы: «Аперацыя патрабавала ювелірнай дакладнасці аператараў і велізарнай Вытрымкі алешкаўцаў. Акупацыйны расейскі кантынгент працягвае ладзіць паляванне на дроны, адбіраць ежу і запалохваць насельніцтва, але спыніць такія гуманітарныя місіі ім не ўдасца» – кажа кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін. Ён кажа, што расейскія войскі караюць, у тым ліку жорстка збіваюць жыхароў гораду за тое, што тыя забіраюць ежу. У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.
-
Белы дом сочыць за верагоднай успышкаю чумы ў Расеі Паводле выдання Axios, адміністрацыя Трампа «праінфармаваная і ацэньвае магчымыя варыянты дзеянняў». Нагадваем, 25 верасня ў Іркуцку лабарантка Дар'я Шыпілава, верагодна, разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Праз 4 дні яе шпіталізавалі з сімптомамі цяжкай пнеўманіі, а 2 кастрычніка яна памерла. Пасля смерці Дарʼі ў некалькіх медустановах рэгіёну ўвялі каранцін, куды змясцілі каля 200 чалавек. Афіцыйных пацверджанняў, што лабарантка сапраўды памерла ад чумы, не было. Аднак, крыніцы выдання «Людзі Байкала» паведамлялі, што іркуцкія лекары «адкрыта гавораць пра чуму».
-


У Харкаве праз расейскую атаку загінуў мясцовы жыхар Паводле ДСНС, ракеты і дроны трапілі па Індустрыяльным раёне гораду. У выніку ўдараў загарэліся адміністрацыйныя і жылыя будынкі, а таксама аўтамабілі. Мясцовыя ўлады заявілі, што Расея запускала ракеты «Бандэроль». Акрамя таго, акупанты масава атакавалі прамысловыя аб’екты ў Адэскай вобласці. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
-
Трамп хоча, каб Джон Коўл вызваляў людзей па ўсім свеце «З радасцю паведамляю, што Джон Коўл – выдатны юрыст і мой неверагодна паспяховы спецпрадстаўнік па пытаннях Беларусі – стане маім кандыдатам на пасаду спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта па справах закладнікаў у рангу пасла. «На новай пасадзе ён будзе нястомна працаваць над вяртаннем амерыканскіх грамадзян дадому», – напісаў Трамп. Джон Коўл спрыяў вызваленню сотняў беларускіх палітвязняў. Спецпасланнік збіраецца зноў наведаць нашую краіну да канца года.
-
Пайшоў з жыцця бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча Вячаславу Дашкевічу было 88 гадоў. «Тата памёр. Я ў нейкім прадчуванні не так даўно пазадаваў яму пытанні пра жыццё, занатаваў, запісаў відэа. Запішыце ўсе-ўсе ўспаміны бацькоў, пакуль яны жывыя. Малюся, – казаў тата, – каб нам яшчэ пабачыцца». Гэта было няпроста, тата 1938 года» – піша спадар Зміцер. Паводле экс-палітвязня, ягоны бацька пражыў няпростае жыццё пад рознымі акупацыямі і скрозь вайну. Вячаслаў Дашкевіч працаваў і кінамеханікам, і на камбайне, і цаліну падымаў, і на будоўлях, але большую частку жыцця – журналістам. «Ты, татуля, жыў годна, адышоў ціха, як ты хацеў, – уночы. Даруй, не магу прыехаць і развітацца з табою… дзікі час… Матуля памерла, калі я сядзеў на Валадарцы ў 2011, тады мяне вывезлі на развітанне. Цяпер, тата, даруй мне, не магу правесці цябе ў апошні шлях… дзікі, дзікі час…»
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Як беларусу за мяжой не стаць «аднаразовым агентам» спецслужбаў Каб працаваць на спецслужбы, сёння не трэба быць Джэймсам Бондам. Вярбуюць часта звычайных людзей. 🔸 У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў — адзін на месцы могілак Каля плошчы Бангалор на ўчастку больш за 12 га ўжо выраслі чатыры будынкі. 🔸 «Я не люблю хлусні, глупства і подласці» Кнігавыдавец Зміцер Колас, якога нядаўна вывезлі з Беларусі разам з іншымі палітвязнямі, расказаў пра арышт, следства і жыццё пасля вызвалення. #штопачытаць
-
edited
💥 #галоўнае за 4 кастрычніка ✔️ Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў і заклікаў Пуціна спыніць «бессэнсоўную вайну» ✔️ У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў – адзін з іх размяшчаецца на тэрыторыі былых могілак ✔️ Захад рыхтуецца да найгоршага сцэнару ў Кіеве і разглядае перанос амбасадаў ✔️ Беларусь за пяць гадоў страціла больш за 13 тысяч настаўнікаў – амаль кожнага восьмага ✔️ ЗСУ ўдарылі па расейскім аэрадроме ў Адыгеі: пашкоджаныя Су-35 і Су-34 ✔️ У Расеі ўзарвалі аўтамабіль вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях палонных ✔️ YouTube заблакаваў канал унутраных войскаў МУС Беларусі ✔️ Зміцер Колас расказаў пра арышт, катаванні і жыццё пасля вызвалення ✔️ У 1990-я сеансы Кашпіроўскага глядзелі цэлымі сем’ямі – чаму беларусы верылі ў «тэлегіпноз»? ✔️ Беларусы знайшлі ў лесе рэдкі грыб, падобны да карала #рэпрэсіі: ▫️ Віцебскі лекар Ігар Пасноў памёр у калоніі ▫️ Зміцер Колас расказаў пра арышт, катаванні і жыццё пасля вызвалення
-
🎶 Музыка на вечар – ад Уладзіміра Пугача Ён распавёў, як стаў купалаўцам, успомніў свой самы важны канцэрт 2020 года і падзяліўся, якую музыку любіць слухаць у новай перадачы «Калыханка для дарослых». А гэта маленькая музычная паўза, каб ваш вечар быў яшчэ больш прыемным. 🎧 👉 Паслухайце і паглядзіце поўны выпуск праграмы па спасылцы
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
🎧 Як гучаць беларускія міфы? Камерны аркестр Arsis Nova выпусціў новы рэліз з творамі беларускіх кампазітараў Кацярыны Ланеўскай і Васіля Веляцінскага. У музыцы ажываюць русалкі, таямнічая пушча, млын-партал у іншасвет і лабірынт, з якога трэба знайсці выйсце. Творы спалучаюць беларускія народныя матывы, джаз і рэлігійныя спевы. 🎶 Паслухайце тут #Штопаслухаць
-
🦫 Бярозаўская нутрыя, падаецца, завяла сям'ю Паглядзіце, на мясцовую знакамітасць!
-
🇩🇪 «Спыніце гэтую бессэнсоўную вайну!» – Фрыдрых Мерц звярнуўся да Пуціна ў Кіеве Канцлер Нямеччыны разам з Уладзімірам Зяленскім наведаў будынак Нацыянальнай акадэміі навук, пашкоджаны расейскім ударам. Падчас візіту ў Кіеве некалькі разоў гучалі сірэны паветранай трывогі. «Мы гатовыя да перамоваў, але гэтыя варварскія напады на мірнае насельніцтва Украіны мусяць спыніцца», – сказаў канцлер. Паводле крыніц ва ўрадзе, Мерц таксама мае пацвердзіць далейшую ваенную і фінансавую падтрымку Украіны, у тым ліку пастаўкі тысяч дронаў і паскарэнне вытворчасці зброі далёкага дзеяння.
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: Лукашэнка падпісаўся на суцэльную залежнасць ад Расеі, а цяпер просіць у Пуціна дазволу... на шматвектарнасць. Вось толькі адзін з ягоных вектараў не супадае з Крамлёўскім. Што значыць прызначэнне Паўла Муравейкі ў адміністрацыю Лукашэнкі? З чаго раптам Рыжанкоў кажа пра кантакты з краінамі NATO? Абмяркоўваем з Паўлам Усавым. Таксама пагаворым пра ўмовы паляпшэння беларуска-ўкраінскіх стасункаў, сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і за яе межамі, эфект Кашпіроўскага ды новыя выказванні Ціханоўскага пра жонку. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/55vNvkxLfhI
-
Ці ведаеце вы, што такое штраф за мацярынства? Аказваецца існуе і такі. Што гэта за з'ява тлумачыць Аляксандр Кныровіч у новым выданні праграмы «Атма$фера». Таксама паглядзім на сціплыя эканамічныя планы Лукашэнкі на будучы год, колькі грошаў беларусы, якія зʼехалі, пераводзяць на радзіму, ды з якой чарговай сяброўскай краіны да нас прыедуць працоўныя мігранты. ▶️ https://youtu.be/8Vm_HAyAnvQ
-
📺 «Уся вёска глядзела»: як Кашпіроўскі стаў тэлевізійным феноменам? У 1990-я ягоныя сеансы глядзелі цэлымі сем’ямі, а дзеці нават спрабавалі гіпноз на аднакласніках. ❓ Чаму беларусы верылі ў здольнасці «тэлегіпнозу» і што стаяла за яго папулярнасцю – чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-



+5
📸 Пратэсты школьнікаў у Францыі і жалоба па ахвярах землятрусаў у Венесуэле Сабралі найбольш выразныя фота апошніх дзён.
- Older posts