🧬 «Калі адмоўлю – усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомлі міліцыя патрабуе здаваць ДНК Беларуска ў Threads распавяла, што ёй патэлефанаваў з такім патрабаваннем участковы. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх». Жанчыне сказалі, што ў выпадку адмовы напішуць рапарт у вышку і яе ўсё адно знойдуць. У выніку яна пагадзілася. Адна жанчына ў каментарах распавяла, што ДНК у яе таксама бралі ў Новабеліцы, калі міліцыя правярала жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы. Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў казаў пра жаданне стварыць максімальна поўную базу ДНК беларусаў. Але асобнага такога закону ў Беларусі няма. Раней у СМІ ўжо была інфармацыя, што сілавікі ўжо збіраюць ДНК у палітвязняў, іх сваякоў, журналістаў і палітэмігрантаў праз падман альбо пагрозы.