🎬 «Мсціўцы: Фінал» зноў сталі самым касавым фільмам у гісторыі Фільм Marvel пасля паўторнага пракату сабраў у сусветным пракаце $2,925 млрд і абышоў «Аватар» Джэймса Кэмерана, на рахунку якога $2,923 млрд. Гэта ўжо не першая такая «перадача кароны». «Аватар» узначальваў рэйтынг амаль дзесяць гадоў, пакуль у 2019 годзе яго не абышоў «Фінал». У 2021-м «Аватар» вярнуў сабе першае месца пасля паўторнага пракату, а цяпер «Мсціўцы» зноў выйшлі наперад.