Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 12 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. ☎️ МУС адсочвае доўгія тэлефанаванні з-за мяжы Беларусцы адразу пасля такой размовы пазванілі сілавікі. Чым яны пацікавіліся?

  2. edited

    📸 У сетках з'явілася фота Кныровіча з разбітым тварам Вядоўца «Белсату» патлумачыў, што ўрэзаўся ў шкляныя дзверы, і з ім усё нармальна.

  3. ❗️Польскі журналіст: Польшча можа быць пасярэднікам у вяртанні беларускага калію на сусветны рынак Паводле журналіста Onet Вітольда Юраша, за патэнцыйнай перазагрузкай адносінаў Польшчы і Беларусі могуць стаяць амерыканскія інтарэсы - піша Refrom.nеws Журналіст кажа, што кампаніі, звязаныя з асобамі з польскіх спецслужбаў, могуць быць зацікаўленыя ў імпарце беларускіх калійных угнаенняў. Адначасова з гэтым, ён звярнуў увагу на ўдзел польскіх спецслужбаў у перамовах паміж Сікорскім і Рыжанковым, і мяркуе, што супадзенне гэтага факту з бізнес-інтарэсамі вакол беларускага калію можа быць невыпадковым.

  4. 💸 Эканамічны суд прызначыў аператару А1 штраф 109,7 млн рублёў Гэта адбылося праз закрыццё архіўных тарыфных планаў і перавод карыстальнікаў на даражэйшыя. Таксама атрымала штраф адказная за гэта рашэнне асоба, але сціплейшы – 2250 рублёў.

  5. ❗️ «Беларусь не мусіць быць у ізаляцыі. Я ведаю, як працуе ізаляцыя. Беларусь належыць Еўропе, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца»: Марыя Калеснікава падчас узнагароджання прэміяй імя Гавэла нагадала пра палітвязняў Пра гэта, а таксама пра 5-ю гадавіну забойства айцішніка Андрэя Зельцара і калапс ЖКГ на вуліцы Жукоўскага ў Менску пагаворым у «Нашым дні». 📺 Далучайцеся!

  6. 🚨 Гейзер у Менску, атака дронаў на фуры і пяць згарэлых аўтамабіляў – што адбываецца ў Беларусі? Сілавікі ўзяліся за Threads – чаго апасацца карыстальнікам? Гейзер у Менску на Жукоўскага – не адзіная камунальная аварыя. Была яшчэ і ў Бараўлянах. Беларускія фуры трапілі пад абстрэлы ў Расеі, а ў Менску – згарэлі 5 легкавікоў. 👉 Галоўныя падзеі ў Беларусі і свеце глядзіце ў новым выпуску навінаў «Белсату»

  7. ❗️Ад 12 да 20 гадоў завочна. Пяцярых беларусаў, звязаных з палком Каліноўскага асудзілі ў Менску Юрыю Макітаву прызначылі 20 гадоў, яшчэ чацвярым – Крысціне Станкевіч, Міхаілу Чупрынскаму, Мікалаю Бойку і Наталлі Нікіцінай – па 12 гадоў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў замежным узброеным фармаванні, «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці, а таксама ў змове з мэтай захопу ўлады — піша «Вясна». Таксама суд прызначыў ім штрафы на агульную суму 180 тысяч рублёў.

  8. edited

    🤬 Пяць гадоў пасля справы Зельцара 28 верасня 2021 года падчас рэйду сілавікоў у менскай кватэры загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і праграміст Андрэй Зельцар. Пасля гэтага пачалася новая хваля рэпрэсій, якая закранула сотні людзей.

  9. 🚂 Атака на расейскую чыгунку парушыла рух цягнікоў у напрамку Беларусі Украіна атакавала чыгуначную інфраструктуру ў Бранскай і Калужскай вобласцях з дапамогай БПЛА. Паводле расейскіх медыя, пашкоджаныя чыгуначныя шляхі, а на перагоне Дзядзькава – Людзінава абрынулася частка моста. З рэек сышлі 10 вагонаў. Ва Унецкім раёне Бранскай вобласці з рэек сышлі яшчэ 18 пустых паўвагонаў. Сярод цягнікоў, рух якіх быў парушаны, – №489 Анапа – Менск. Яго адправілі па альтэрнатыўным маршруце, а пасажыраў іншых цягнікоў дастаўляюць аўтобусамі. Пацярпелых, паводле расейскага боку, няма.

  10. edited

    ⛪️ Чырвоны касцёл у Менску не адкрыюць своечасова Храм, які чатыры гады таму прымусова забралі ў парафіі пасля пажару, адкрыюць не раней за канец красавіка 2027 года – тэрмін рэканструкцыі перанеслі са студзеня. Існуе версія, што падазроныя абставіны пажару, закрыццё святыні і яе адбіранне ў парафіі маглі быць помстай за актыўную грамадзянскую пазіцыю пробашча Уладзіслава Завальнюка.

  11. 🤡 Прапагандысты асудзілі дэмантаж савецкага помніка ў Польшчы, але праігнаравалі такі самы выпадак у сябе пад носам У польскім Жэшаве пачалі дэмантаваць помнік Чырвонай арміі, усталяваны ў 1951 годзе. Яго элементы плануюць перамясціць у музей і на савецкія вайсковыя могілкі. Беларускія і расейскія дзяржаўныя рэсурсы назвалі гэта «перапісваннем гісторыі» і «бязлітасным знішчэннем» помніка – заўважыў «Флагшток». Пры гэтым у пачатку верасня ў беларускіх Калінкавічах дэмантавалі помнік-танк Т-34, усталяваны ў 1975 годзе. Танк перанеслі ў гарадскі парк для стварэння экспазіцыі, а ягоны стары пастамент таксама разбурылі.

  12. edited

    ❗️У дыктатара новы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ім стаў генерал Павал Муравейка. У 2023 годзе ён заявіў, што Беларусь мае падставы «прабіць жыццёва важны для нас калідор сілай зброі» праз Літву. А ў 2021 годзе Павел Латушка сцвярджаў, што Муравейка выступаў за стварэнне групаў афіцэраў для фізічнай ліквідацыі беларускіх апазіцыянераў за мяжой. Муравейка знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага звязу ад 2023 году за курыраванне вайсковай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй. Замест Муравейкі начальнікам Генштаба прызначаны Уладзімір Белы. Таксама прызначаны кіраўнік МАРГ — новым міністрам стаў Аляксандр Якоўчыц. Замяніў дыктар і 10 кіраўнікоў райвыканкамаў.

  13. 🚫 Блогерам забаранілі самастойна збіраць грошы на дабрачыннасць Цяпер яны змогуць толькі распавядаць пра зборы ў сацсетках і заклікаць людзей дапамагчы, але самі збіраць ахвяраванні ад імя хворага ўжо не могуць. Гэта прадугледжвае ўказ, падпісаны 7 верасня. Паводле новых правілаў, грошы павінны паступаць на асобны дабрачынны рахунак чалавека, якому патрэбная дапамога, альбо праз дабрачынны фонд, установу ці грамадскае аб’яднанне. Гэта можа быць праблемай, напрыклад, калі патрэбная тэрміновая дапамога, а ў чалавека няма фонду ці магчымасці хутка аформіць такі рахунак самастойна.

  14. edited

    💭 «За кожным крокам Лукашэнкі ў еўрапейскім напрамку ў Расеі сочаць яшчэ больш уважліва» Сустрэча Рыжанкова і Сікорскага – гэта пакуль не сур’ёзнае пацяпленне, а хутчэй невялікі крок пасля таго, як Менск выканаў дамоўленасці ў справе Анджэя Пачобута. Так мяркуе гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман: «Быў гэты візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь, ён прайшоў як мае быць, там ніякіх форс-мажораў не адбылося, Пачобут вярнуўся, яму перашкодаў нейкіх на тэрыторыі Беларусі не чынілі. То-бок, відавочна, тое, што Пачобуту было абяцана, беларускі бок вытрымаў. Ну вось, і за гэта яны атрымалі гэтую сустрэчу з Сікорскім». ❓ Як эксперт бачыць далейшае развіццё беларуска-польскіх стасункаў – чытайце ў разгорнутым каментары для «Белсату» 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  15. edited

    🏍 У Мазыры падлеткі ўцякалі ад ДАІ Першага затрымалі на трасе. А іншы, убачыўшы інспектараў, кінуў матацыкл разам з дзяўчынай. Яна ўпала, але пасля таксама пабегла. Уцекачоў неўзабаве затрымалі. Адзін з падлеткаў, паводле інспектара, магчыма, быў п'яны.

  16. 🚗 Уладальнік Toyota паказаў, што сталася з яго машынай пасля прарыву трубы на Жукоўскага Ён распавёў, што машыну спачатку пашкодзілі гарачая вада і камяні, а пасля магутны струмень каля 50 хвілінаў заліваў аўта. Паводле яго словаў, машына не падлягае аднаўленню. «Менскэнерга» заявіла, што пацярпелым жыхарам абяцаюць кампенсацыю. Нагадаем, 27 верасня ў Менску на вуліцы Жукоўскага адбыўся прарыў цепласеткі, які пашкодзіў аўта і выбіў вокны ў некалькіх кватэрах.

  17. 🏠 Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы Дом Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч у Лошыцы знеслі, таму сям’я пераехала ў загарадны дом недалёка ад Менску. Праз гэта Статкевіч узгадаў на сваім канале пра шматгадовыя чуткі пра яго нібыта раскошную маёмасць: «Найбольш распаўсюджаныя плёткі пра тое, што апазіцыянеры атрымоўваюць і прысвойваюць велізарныя грошы ад замежных краін. З-за ўласцівай большасці людзей зайздрасці і адсутнасці ў іх уяўленні іншых матываў для небяспечнай і няроўнай барацьбы з рэжымам, акрамя грошай і ўлады, яны часта ўспрымаюць гэтыя плёткі, як праўдзівыя». Так Статкевіч кажа пра плёткі, як сродак прапаганды: «Не трэба недаацэньваць іх эфектыўнасць. Тым болей, што ў рэжыма ёсць магутная схаваная сетка для іх распаўсюджвання. Я маю на ўвазе сексотаў ды інфарматараў спецслужбаў». Статкевіч кажа, што чуткі пра яго «катэдж» ходзяць яшчэ з канца 1990-х. Потым нават ягоны звычайны дом у Лошыцы сталі называць «трохузроўневым катэджам». Цяпер Статкевіч іранізуе, што сапраўды пераехаў у «катэдж».

  18. edited

    🤬 МУС абвясціла Threads «пагрозай бяспецы» Прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук заявіла, што карыстальнікі часта выносяць у сацсеткі скаргі на працу дзяржаўных структураў, чэргі, якасць паслуг і іншыя праблемы замест таго, каб звяртацца непасрэдна ў міліцыю. «Таму што трэба думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць сябе чакаць». У ведамстве нагадалі пра адміністратыўную і нават крымінальную адказнасць за асобныя допісы, а таксама заявілі, што манітораць інтэрнэт-кантэнт «24 на 7».

  19. 🇱🇹 Літва шукае працоўных мігрантаў на Філіпінах Літоўскія ўлады падпісалі з Філіпінамі пагадненне аб супрацоўніцтве і плануюць актыўней прыцягваць работнікаў з гэтай краіны. Паводле міністаркі сацыяльнай абароны і працы Інгі Ругінене, Літве патрэбныя кадры для найбольш запатрабаваных прафесіяў, а міграцыя павінна быць кантраляванай і адбывацца на ўзгодненых умовах. Сёння ў Літве ўжо працуюць каля 4,8 тысячы грамадзян Філіпінаў. Найчасцей яны занятыя ў лагістыцы, транспарце, будаўніцтве і прамысловасці. На гэтым фоне колькасць беларусаў з літоўскім дазволам на жыхарства працягвае змяншацца. З пачатку 2026 года іх стала менш прыкладна на паўтары тысячы чалавек.

  20. Older posts