🇵🇱 Дэпартацыя з Польшчы – што важна ведаць беларусам Польшча ўсё больш актыўна выкарыстоўвае механізм дэпартацыі замежнікаў. Калі ў 2022 годзе краіну прымусова пакінулі каля 3,8 тысячы чалавек, то ў 2025-м ужо 9,4 тысячы. Сярод тых, каго высылаюць, ёсць і грамадзяне Беларусі. Рашэнне аб дэпартацыі можна абскардзіць, але зрабіць гэта трэба вельмі хутка – усяго за сем дзён. Пры гэтым сама падача скаргі не спыняе працэдуру высылкі. 📌 Чытайце падрабязней 🔗 Гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited 💥 На Кубані гарыць нафтабаза пасля атакі ЗСУ Паводле папярэдніх звестак, гэта «Эдэльвейс-95» у станіцы Новацітараўская. Выбухі таксама былі чутныя паблізу часова акупаванага Марыупалю, а таксама ў Варонежы і Туапсе.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Ці зможа гэтая сістэма захавацца без Лукашэнкі і хто сёння трымае яе разам Даследчыкі прааналізавалі сувязі 271 чыноўніка і сілавіка і высветлілі, што сістэма ўлады моцна трымаецца на асабістых і прафесійных сувязях. 🔸 Рыжанкоў выступіў у ААН з прапагандысцкім спічам Кіраўнік МЗС заявіў, што Еўропа хоча зрабіць людзей «гарматным мясам», і што Захад хоча «аслабіць, прынізіць, зламаць» Расею. 🔸 Ад мяса да флэшкі: незвычайныя прычыны ўдушша ў Беларусі Зубны пратэз, медычная пальчатка, паветраны шарык і нават пластмасавы ёршык – такія прадметы судовыя эксперты знаходзілі ў дыхальных шляхах людзей, якія загінулі ад удушша. #штопачытаць
-
edited
💥 #галоўнае за 27 верасня ✔️ Дзве беларускія фуры трапілі пад удар дронаў у Расеі каля беларускай мяжы ✔️ Менскі двор ператварыўся ў фантан. Ад прарыва трубы павыбівала шыбы ✔️ Расейскі прапагандыст Карчэўнікаў здымае ў Беларусі фільм пра «рускую цывілізацыю» ✔️ Ціханоўская паказала, як яна трэніцца ў мацоўні ✔️ У Крэўскім замку новая археалагічная знаходка. Яе адновяць ✔️ Рыжанкоў выступіў у ААН з прапагандысцкім спічам ✔️ Беларусь хоча арганізавана прыцягваць працоўных мігрантаў з Непалу ✔️ Колькасць ІП у Беларусі за год скарацілася на 10% ✔️ Беларуска, якая прасіла кватэру ў Лукашэнкі, заявіла, што ўжо атрымала жыллё ✔️ Лукашэнкаўскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях АДКБ на Урале ✔️ Беларускія акрабаткі заваявалі бронзу на чэмпіянаце свету ў Італіі ✔️ Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч сёння падасць у адстаўку ✔️ Гурт Naviband правёў у Варшаве адкрытую сустрэчу пра беларускую мову — рэпартаж #рэпрэсіі: ▫️ У Беларусі затрымалі IT-спецыяліста з Ізраілю за падпіскі на YouTube
-



+1
🌸 Пустыня Атакама ў Чылі раптам пакрылася кветкамі пасля моцных дажджоў За сезон у некаторых раёнах выпала больш за 180 мм ападкаў – у месцах, дзе звычайна выпадае каля 15 мм за год. Пік рэдкага «росквіту пустыні» чакаюць у кастрычніку. Гэта звязана з супер-Эль-Ніньё – рэдкай кліматычнай з’явай, якая сёлета прынесла на поўнач Чылі незвычайна шмат ападкаў.
-
🧱 На Асмалоўцы ў Менску знялі асфальт – пад ім быў сюрпрыз з мінуўшчыны Рабочыя падчас рамонту выявілі старую брукаваную дарогу
-



+1
🗣 «Беларуская мова дае ўпэўненасць і адказ на пытанне: “Хто ты ёсць?”» Гурт Naviband правёў у Варшаве адкрытую сустрэчу пра беларускую мову і распавёў, чаму пасля пераезду ў Польшчу яны цалкам перайшлі на беларускую ў творчасці і паўсядзённым жыцці. Музыкі таксама гаварылі пра свабоду, веру, эміграцыю і планы на новыя песні. 🔗 Чытайце рэпартаж па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
🤔 Толькі паміж Менскам і Варшаваю пачаў тануць лёд, як кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў «адпаліў» у ААН чарговага крынжу 😮 Святлана Ціханоўская тым часам сустрэлася з дзіцём Беларусі 📌 У Літве плануюць эвакуацыю ў выпадку нападу Расеі і размаўляюць аб магчымым дазволе транзіту беларускага калію ⏯️ Далучайцеся да нашага эфіру «Студыі Белсат»
-
edited
🇷🇸 Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч сёння падасць у адстаўку Ён заявіў, што ўвечары 27 верасня сыдзе з пасады прэзідэнта і ў звароце да нацыі растлумачыць сваё рашэнне. Ён абяцаў зрабіць гэта каля 21:00 па менскім часе. Адстаўку Вучыч анансаваў на фоне працяглых антыўрадавых пратэстаў у Сербіі. Пры гэтым ён не плануе сыходзіць з палітыкі: паводле ягонай заявы, на датэрміновых выбарах 25 кастрычніка ён будзе балатавацца на пасаду прэм’ер-міністра.
-



+6
📸 Галоўныя кадры апошніх дзён — у нашай фотападборцы Удары па Украіне, спроба мігрантаў перасекчы Ла-Манш, пратэст у Вашынгтоне і рэдкія кадры з розных куткоў свету.
-
💦 Як выглядае кватэра, дзе праз аварыю на водаправодзе выбіла шыбы Вада з прарванага трубаправоду выбіла акно, затапіла падлогі, а разам са струменем у кватэру ляцелі камяні. Відавочцы кажуць, што аварыйная служба прыехала толькі праз паўгадзіны – піша «Анлайнер» Нагадаем, раней у Менску ў раёне вуліцы Жукоўскага адбыўся прарыў водаправода, праз які магутны струмень вады паліваў шматпавярховы дом.
-
🚨 «Дапамажыце, маю маму забіваюць!» - 11-гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю, калі бацька пагражаў забіць маці Мужчына быў п’яны, кідаў у жонку крэсла і пагражаў ёй расправай на вачах у дзяцей — паведамляе МУС. Міліцыянты прыехалі на месца і затрымалі яго. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.
-
edited ❗️Стала вядома пра яшчэ адну беларускую фуру, якая трапіла пад атаку дрона ў Расеі каля мяжы 26 верасня ў раёне МАПП «Красны Камень» каля Добрушу, ужо з расейскага боку мяжы, дрон атакаваў беларускую фуру. Цяпер высветлілася, што яшчэ адзін грузавік трапіў пад удар дрона днём раней – 25 верасня. У фуры з грузам кавуноў цалкам згарэла кабіна, а паўпрычэп атрымаў пашкоджанні. У абодвух выпадках кіроўцы не пацярпелі.
-
🤸♀️ Беларускія акрабаткі заваявалі бронзу на чэмпіянаце свету ў Італіі Трыя Ульяны Маўчанаваў, Сафіі Ліцкевіч і Яны Міневіч набрала 28,460 бала і заняла трэцяе месца ў камбінаванай праграме груп. Гэта першыя медалі беларускіх акрабатаў на чэмпіянаце свету пасля зняцця абмежаванняў у траўні гэтага году.
-
🪖 Лукашэнкаўскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях АДКБ на Урале Вайскоўцы з Беларусі разам з кантынгентамі Расеі, Казахстану, Кыргызстану і Таджыкістану пачалі вучэнні АДКБ у Чэлябінскай вобласці. Удзельнікі адпрацоўваюць сумесныя дзеянні ў выпадку ўзброенага канфлікту, выведку і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. 🔗 Падрабязнасці — чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
🚫👴🏻 Смерць Лукашэнкі не разбурыць сістэму? Даследчыкі прааналізавалі сувязі 271 чыноўніка і сілавіка і высветлілі, што сістэма ўлады моцна трымаецца на асабістых і прафесійных сувязях. Яны вылучылі 17 чалавек, якія звязваюць паміж сабой розныя групоўкі ўнутры рэжыму. Ці зможа гэтая сістэма захавацца без Лукашэнкі і хто сёння трымае яе разам? 👉 Чытайце поўны разбор даследавання па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
❗️Кілер для Лукашэнкі? 🔸 Навошта Ціханоўская сустрэлася з наёмным забойцам? 🔸 Чым Расея труціць беларусаў? 🔸 Як аголеныя жанчыны з Беларусі супраць сваёй волі трапілі ў чужую галерэю? 🔸 Чаму беларускія чыноўнікі падпісаліся супраць расейскай перамогі? На гэтыя пытанні адказваем у новым выпуску праграмы «Дэкодар» з Дзмітрыем Семчанкам
-
edited
🤬 У Беларусі затрымалі IT-спецыяліста з Ізраілю за падпіскі на YouTube Міхаіл Кац ужо сем гадоў жыве ў Ізраілі, але перыядычна ездзіць у Беларусь. Падчас праверкі смартфона на літоўскай мяжы ў яго знайшлі падпіскі на два YouTube-каналы, прызнаныя рэжымам «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Мужчына правёў трое сутак у ІЧУ, атрымаў штраф, а яго тэхніку канфіскавалі. 📌 Што ён прыдумаў як засцерагчы іншых ад такой навалы — чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі #Рэпрэсіі
-
edited
📰 Навіны за 10 хвілінаў! Мянчанка, якая пасля нараджэння трайнят звярнулася да Лукашэнкі па кватэру, урэшце атрымала ключы ад новага жытла. На агароды насоўваецца навала іспанскіх смаўжоў – навукоўцы раяць адлоўліваць іх з дапамогай звычайнага піва. Менск хоча прывабліваць больш турыстаў з Кітаю ды Індыі – для гэтага ўжо ёсць прамыя авіярэйсы ў Пекін, Сіань і Нью-Дэлі. Беларуская зборная стартавала ў Лізе нацый з паразы. А сілавікі працягваюць рэпрэсаваць беларусаў за каментары. ▶️ Гэтыя і яшчэ больш навінаў глядзіце ў кароткім выданні навінаў ад «Белсату»
-
edited 🏋️ Ціханоўская паказала, як яна трэніцца ў мацоўні Беларуская дэмакратычная лідарка апублікавала відэа з тым, як праводзіць нядзелю пасля сустрэчаў на палях Генеральнай асамблеі ААН. Раней Ціханоўская распавядала, што рэгулярна займаецца спортам і спрабавала розныя віды трэнаванняў – ад боксу і ёгі да заняткаў у трэнажорнай залі.
- Older posts