🚗 Уладальнік Toyota паказаў, што сталася з яго машынай пасля прарыву трубы на Жукоўскага Ён распавёў, што машыну спачатку пашкодзілі гарачая вада і камяні, а пасля магутны струмень каля 50 хвілінаў заліваў аўта. Паводле яго словаў, машына не падлягае аднаўленню. «Менскэнерга» заявіла, што пацярпелым жыхарам абяцаюць кампенсацыю. Нагадаем, 27 верасня ў Менску на вуліцы Жукоўскага адбыўся прарыў цепласеткі, які пашкодзіў аўта і выбіў вокны ў некалькіх кватэрах.