❗️Ад 12 да 20 гадоў завочна. Пяцярых беларусаў, звязаных з палком Каліноўскага асудзілі ў Менску Юрыю Макітаву прызначылі 20 гадоў, яшчэ чацвярым – Крысціне Станкевіч, Міхаілу Чупрынскаму, Мікалаю Бойку і Наталлі Нікіцінай – па 12 гадоў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў замежным узброеным фармаванні, «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці, а таксама ў змове з мэтай захопу ўлады — піша «Вясна». Таксама суд прызначыў ім штрафы на агульную суму 180 тысяч рублёў.