Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 24 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🏠 Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы Дом Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч у Лошыцы знеслі, таму сям’я пераехала ў загарадны дом недалёка ад Менску. Праз гэта Статкевіч узгадаў на сваім канале пра шматгадовыя чуткі пра яго нібыта раскошную маёмасць: «Найбольш распаўсюджаныя плёткі пра тое, што апазіцыянеры атрымоўваюць і прысвойваюць велізарныя грошы ад замежных краін. З-за ўласцівай большасці людзей зайздрасці і адсутнасці ў іх уяўленні іншых матываў для небяспечнай і няроўнай барацьбы з рэжымам, акрамя грошай і ўлады, яны часта ўспрымаюць гэтыя плёткі, як праўдзівыя». Так Статкевіч кажа пра плёткі, як сродак прапаганды: «Не трэба недаацэньваць іх эфектыўнасць. Тым болей, што ў рэжыма ёсць магутная схаваная сетка для іх распаўсюджвання. Я маю на ўвазе сексотаў ды інфарматараў спецслужбаў». Статкевіч кажа, што чуткі пра яго «катэдж» ходзяць яшчэ з канца 1990-х. Потым нават ягоны звычайны дом у Лошыцы сталі называць «трохузроўневым катэджам». Цяпер Статкевіч іранізуе, што сапраўды пераехаў у «катэдж».

Views over time

05001K1.5K2K28 Sep 07:3311 Nov 21:461.8K28 Sep 07:33: 0 views11 Nov 21:46: 1,780 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Sep 2026, 07:330
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.