❗️Польскі журналіст: Польшча можа быць пасярэднікам у вяртанні беларускага калію на сусветны рынак Паводле журналіста Onet Вітольда Юраша, за патэнцыйнай перазагрузкай адносінаў Польшчы і Беларусі могуць стаяць амерыканскія інтарэсы - піша Refrom.nеws Журналіст кажа, што кампаніі, звязаныя з асобамі з польскіх спецслужбаў, могуць быць зацікаўленыя ў імпарце беларускіх калійных угнаенняў. Адначасова з гэтым, ён звярнуў увагу на ўдзел польскіх спецслужбаў у перамовах паміж Сікорскім і Рыжанковым, і мяркуе, што супадзенне гэтага факту з бізнес-інтарэсамі вакол беларускага калію можа быць невыпадковым.