🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы Гэтым разам яна датычыць запушчаных з беларускай тэрыторыі метэазондаў, якія ў ноч з 21 на 22 верасня спрычыніліся да часовага закрыцця Віленскага аэрапорту. «Гэты інцыдэнт стварыў прамую пагрозу бяспецы цывільнай авіяцыі. Давялося часова абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы, што паўплывала на цывільныя рэйсы і парушыла планы пасажыраў. Літва ацэньвае гэты ды іншыя аналагічныя выпадкі, зафіксаваныя ў апошнія месяцы, як сістэматычныя дзеянні гібрыднага характару, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства.