У Польшчы загарэлася наземная станцыя Starlink Яна забяспечвае перадачу інтэрнэт-сігналу ў тым ліку ва Украіну. Міністр лічбавізацыі Польшчы лічыць, што пажар мог быць спробаю вывесці аб'ект з ладу. Паводле яго, ёсць «шмат прыкмет» таго, што здарэнне можа быць новым этапам гібрыднай вайны. На месцы працуюць паліцыя і Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.