🔹Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе адказваць увогуле? У Стратэгічнай канцэпцыі NATO 2022 года наўпрост гаворыцца: гібрыдная атака можа быць настолькі сур’ёзнай, што альянс будзе разглядаць яе як узброены напад і зможа прымяніць артыкул 5. Для кібератак асобна ўдакладняецца: падставаю можа стаць як адна сур’ёзная атака, так і некалькі атак разам. Але колькаснага парогу ў дакументах NATO няма. У іх не пазначана, колькі павінна быць атак, загінулых або пашкоджаных аб’ектаў і якой шкоды дастаткова для пераходу да калектыўнай абароны. ✅ Разбіраемся з магчымымі сцэнарамі развіцця падзеяў 🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю