BELPOL і «Люстэрка»: Дзяржкантроль паскардзіўся, што чыноўнікі 2 гады не могуць навесці парадак з даўгабудамі Медыя атрымала ліст Дзяржкантролю да віцэ-прэм’ера. У ім установа крытыкуе Саўмін, выканкамы і міністэрствы за маніпуляцыі з фармулёўкамі і статыстыкай: праблемныя аб’екты выключаюць са спісаў праз змены ў дакументацыі, хоць будаўніцтва фактычна не завяршаецца. У выніку колькасць даўгабудаў змяншаецца толькі на паперы, а ў рэальнасці тэрміны і кошты будаўніцтва растуць. Паводле Дзяржкантролю, на 25 жніўня ў Беларусі было 1450 аб’ектаў з перавышэннем «аптымальнага тэрміну» будаўніцтва.