💳 25 верасня ў Беларусі чакаюцца збоі працы картак Праблемы магчымыя 02:00 да 06:30. У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі з абслугоўваннем банкаўскіх картак, аплатай у крамах, працай банкаматаў і іншых прыладаў самаабслугоўвання. Гэта здарыцца праз планавыя тэхнічныя працы ў працэсінгавым цэнтры.