📌 Нарадзінца Рагачова абвінавачваюць у разгоне Майдана Украіна пачала завочнае расследаванне супраць былога кіраўніка Генштаба Юрыя Ільіна. Яго падазраюць у арганізацыі сілавога разгону пратэстаў у 2014 годзе – паводле следства, ён накіраваў у Кіеў 1790 узброеных вайскоўцаў і тэхнікі, піша Радыё Свабода. Ільіну інкрымінуюць чатыры артыкулы, у тым ліку стварэнне злачыннай арганізацыі, перавышэнне ўлады і дэзертырства. Цяпер ён знаходзіцца ў акупаваным Расеяй Крыме.