❗️ У гэтыя хвіліны ў Швейцарыі праходзіць суд над забойцам Юрыя Захаранкі і Валерыя Красоўскага. Пра падрабязнасці справы распавядзем у нашым навіновым онлайн-выданні «Наш дзень». Апроч гэтага ў выпуску: 📌 Беларусы стаяць у чарзе на жытло, але тэмпы будаўніцтва падаюць, а будаўнічыя кампаніі банкруцяцца. Чаму? 📌 Як праходзіць у Беларусі дзень без аўта: чаму ў адных гарадах увялі бясплатны праезд для кіроўцаў, а ў іншых не? Наколькі гэты дзень карысны для экалогіі? ▶️ Уключайце «Наш дзень»!
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited
🇪🇺Літва: ніводная краіна ЕЗ не можа далучыцца да магчымай амерыкана-беларускай угоды аб імпарце калійных угнаенняў. Пра гэта сказаў кіраўнік літоўскага МЗС Кястуціс Будрыс: Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, – гэта двухбаковыя стасункі. Тое, якія санкцыі здымаюць ЗША, наўпрост не звязана з дзеяннямі Еўрапейскага звязу і яго санкцыйнай палітыкай. Таму, па словах Будрыса, гэтая справа не закранае краіны ЕЗ, дзе імпарт і транзіт беларускіх угнаенняў цалкам забаронены.
-
☝🏼Палітычная кар’ера і высокі статус не абавязкова абараняюць ад адказнасці за злачынствы Паказальны прыклад – Хашым Тачы, былы камандзір Арміі вызвалення Косава, які пасля стаў прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам. А амаль праз 30 гадоў пасля вайны ён атрымаў 25 гадоў зняволення за ваенныя злачынствы, у тым ліку незаконныя затрыманні, катаванні, жорсткае абыходжанне і забойства. Паводле прысуду, працэс быў не супраць самой ідэі незалежнасці Косава: «Не мэты, якіх імкнуліся дасягнуць абвінавачаныя, зрабілі іх дзеянні злачыннымі. Злачыннымі былі сродкі, якімі яны спрабавалі іх дасягнуць». 🔎 Чым гэты кейс падобны да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і ці можа яшчэ адзін дыктатар апынуцца на лаве падсудных – чытайце ў матэрыяле «Белсата» 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
🚗 Вяселле на «Жыгулях» замест лімузінаў У менскай Серабранцы маладзёны адмовіліся ад модных аўто і зрабілі стаўку на савецкія аўта.
-
💱 Курсы валютаў 22 верасня Долар страціў троху больш за паўкапейкі, амаль наблізіўшыся за роўных 3 рублёў за адзінку. Еўра прасеў адразу 1.1 капейкі. Расейскі рубель нязначна падрос. #курсывалютаў
-
🪖 Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне Канстанцін Паляжаеў, які ўзначальваў горад у 2015–2019 гадах. У 2024 годзе яго асудзілі на пяць гадоў калоніі за атрыманне хабару каля $200 тысяч. Незадоўга да прысуду ён прызнаў віну і, падпісаўшы кантракт, адправіўся на фронт. Пасля яго адпраўкі на вайну Апеляцыйны суд прыпыніў разгляд ягонай справы.
-
☢️ Літва плануе скардзіцца на праект ядравага могільніку ў Беларусі Вільня лічыць, што беларуская справаздача недастаткова ацэньвае рызыкі для Літвы – у прыватнасці, магчымасць радыеактыўнага забруджвання вады і тэрыторыі, а таксама наступствы магчымых аварый. Літва можа звярнуцца са скаргай у Камітэт па рэалізацыі Канвенцыі Эспа, калі Беларусь не дапоўніць дакументацыю. Да магчымай сумеснай скаргі можа далучыцца яшчэ Польшча і Латвія. Камітэт Канвенцыі Эспа – гэта міжнародны орган, які правярае, ці выконваюць краіны экалагічныя правілы пры небяспечных праектах.
-
edited
🤔 У Дзярждуме РФ хочуць адвесці войскі з Ліманскага напрамку? Новаабраныя дэпутаты Дзярждумы РФ нібыта рыхтуюць закрыты зварот да міністра абароны Белаусова з такім заклікам. Паводле партызанскага руху «Атэш», прычына гэтага звароту – вялікія страты расейцаў падчас украінскай аперацыі «Вівальдзі». Раней стала вядома, што ўкраінскія сілы ўжо вярнулі пад свой кантроль 50 км² тэрыторыі, а агульныя страты РФ на гэтым напрамку перавысілі 3 тысячы вайскоўцаў.
-
🙂 Недзе ў Менскім двары Карыстальніца трэдс падзялілся радасцю, якую пабчыла з уласнага акна: Толькі паглядзіце, якія пазітыўныя ў нас людзі жывуць і працуюць у Менску.
-
🚗 Сёння – Сусветны дзень без аўтамабіля! І пакуль беларускія кіроўцы могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, каб скараціць колькасць аўта, Віленскі аэрапорт часова закрываўся праз новы залёт паветраных шароў з боку Беларусі. Тым часам КДБ затрымаў чыноўніка з Магілёўскай вобласці, а паводле медыяў – яшчэ і вайскоўцаў з Мачулішчаў. Беларуская сетка тавараў для дому Vdom закрываецца, але на яе месцы адкрываецца іншая – з больш беларускай назвай. Трамп узняў тэму закупаў беларускага калію. Ці зможа гэта выратаваць беларускую эканоміку, якая ледзь трымаецца? 📺 Пра ўсё гэта – у аглядзе апошніх навінаў ад «Белсат Online»
-
edited
«У нейкі момант пачаў планаваць забойства аднаго супрацоўніка»: Вінаградаў распавёў пра тое, як «едзе дах» у ізалятары Жорсткай гісторыяй былы палітвязень Павал Вінаградаў падзяліўся ў сваім тэлеграм канале: Мне здавалася, што гэта абсалютна правільнае і клёвае рашэнне. Потым я, дзеля прыколу, хацеў напоўніць кружку крывёй і хлюпнуць камусьці на праверцы ў паганую пашчу. Розныя думкі былі ў галаве. Некаторыя з іх я аддаю перавагу забыць. Тут галоўнае – своечасова адкаціцца і нагадаць сабе, якім ты быў да гэтага дзярма. Але спрацоўвае далёка не заўсёды Былы палітзняволены кажа, што так на псіхіку ўздзейнічае працяглая ізаляцыя. Ён апісаў умовы ў камеры, дзе даводзіцца месяцамі жыць у адзіноце, змагаючыся з холадам, цішынёй і аднастайнасцю: Восем квадратных метраў, цьмянае кругласутачнае святло, аблупленыя сцены, аблупленая столь, аблупленая падлога, аблуплены свет. Сыра так, што пад умывальнікам растуць грыбы. Бывае холадна так, што ноччу заснуць нерэальна і даводзіцца займацца спортам. Есці не хочацца. Хочацца жэрці. Абсалютна няважна, што там за пайку табе баландзёр напхае ў кармушку. Навінаў няма зусім. Ніякіх. Лісты туды нельга. Размаўляць з табой баяцца і зэкі, і легавыя. Але вы не зусім адзін. З вамі чатырнаццаць відаў насякомых і пацукі. #Рэпрэсіі
-

⚠️ Пайшла на масаж – і выпадкова знайшла схаваную камеру Рэзанансная гісторыя з Менску набірае абароты ў сацсетках. Беларуска распавяла, што запісалася на масаж праз Instagram і ўжо ў кабінеце заўважыла тэлефон, усталяваны так, каб здымаць тое, што адбываецца ў пакоі. Паводле яе словаў, на прыладзе ішоў відэазапіс. Жанчына сцвярджае, што акрамя свайго відэа ўбачыла там дзясяткі іншых запісаў з наведніцамі. Яна паведаміла, што звярнулася ў міліцыю і просіць іншых быць уважлівымі падчас візітаў у падобныя кабінеты.
-
edited
⛓ «У калоніі сказалі, што чакаюць назад максімум праз паўгода». Былы палітвязень ўцёк у Літву, скокнуўшы праз плот Сяргей Ярашэвіч, які цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін, нелегальна перасек мяжу з Літвою і папрасіў там палітычнага прытулку праз 4 дні пасля свайго вызвалення. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся з выданнем «Люстэрка». Літоўскія памежнікі сустрэлі яго «з усмешкай на твары», спачатку пацікавіліся, як яго нага і ці патрэбная медычная дапамога, а пасля адвезлі на заставу. Галоўнай прычынай уцёкаў стала жаданне ўз’яднацца з дзецьмі, якіх ён не бачыў і не чуў больш за шэсць гадоў. Калі Ярашэвіча затрымалі, ім было чатыры і шэсць гадоў. У 2021 годзе Сяргея асудзілі па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», а пазней дадалі яшчэ 9 месяцаў за «непадпарадкаванне». Ягоная жонка Антаніна Кавалёва, таксама была асуджаная па гэтай справе і выйшла на волю на паўтара года раней. Пакуль бацькі былі за кратамі, іх двое дзяцей жылі з бабуляй у Польшчы. #Рэпрэсіі
-
😻А ці хацелі бы вы пракаціцца на такім таксі?
-
🚧 Беларуса дэпартуюць з Польшчы пасля канфлікту ў таксі 46-гадовы беларус быў затрыманы ў Варшаве пасля таго, як адмовіўся плаціць, а затым пагражаў кіроўцу забойствам і пашкодзіў аўта. Пасля затрымання і праверкі высветлілася, што ён ужо быў абавязаны пакінуць Польшчу. У выніку, яго перадалі памежнай службе для прымусовай дэпартацыі.
-
✈️ Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз метэазонды Аэрапорт не працаваў з 23:25 каля 3,5 гадзін. За гэты час былі адмененыя, затрыманыя ці перанакіраваныя 18 рэйсаў. Гэта ўжо 10-ы раз з пачатку году, калі метэазонды з Беларусі парушаюць працу Віленскага аэрапорту. 📌 Больш падрабязна – чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
🇱🇹 Літва не збіраецца здымаць санкцыі з Беларусі Пасля заяваў Доналда Трампа пра намер закупляць беларускія калійныя ўгнаенні літоўскія палітыкі нагадалі: пазіцыя Вільні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай. «Санкцыі застаюцца дзейнымі да канца лютага», – заявіў старшыня Камітэту Сейму Літвы па замежных справах Рэмігіюс Матузас. У Вільні падкрэсліваюць, што вызваленне часткі палітвязняў не змяняе агульнай сітуацыі ў Беларусі. Літва працягвае лічыць, што ў краіне захоўваюцца рэпрэсіі, а Менск падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны. Пры гэтым літоўскі бок прызнае, што не можа паўплываць на магчымыя дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Менскам наконт беларускага калію.
-
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну Пасля таго, як Доналд Трамп заявіў, што ўдары ўкраінскіх дронаў па расейскіх НПЗ ствараюць праблемы для вытворчасці дызельнага паліва ў Расеі, Уладзімір Зяленскі таксама выказаўся пра магчымасць дээскалацыі: «Энергетычны сектар Украіны, крытычна важная інфраструктура і наш экспарт харчавання павінны перастаць быць мішэнямі для Расеі, і гэта прывядзе да адпаведных крокаў па дээскалацыі з нашага боку. Рашэнні магчымыя. Дзякую ўсім, хто дапамагае! Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі. Прырода вайны цяпер такая, што агрэсар таксама будзе пакутаваць. Тэхналогіі робяць гэта магчымым. Сіла лідарства краін можа – і павінна – забяспечыць дээскалацыю, бяспеку і мір. Дзякуй!»
-
🏦 Лукашэнка просіць вярнуць $44 мільёны з Citibank У амерыканскім Citibank «затрымаліся» $43–44 мільёны, якія Беларусь чакае атрымаць пасля здзелак з калійнымі ўгнаеннямі. Але чаму грошы не вярнулі, калі частку санкцыяў супраць Беларусі ўжо знялі? На думку аглядальніка Юрыя Дракахруста, справа можа быць не ў палітыцы, а ў асцярожнасці банку, які не спяшаецца працаваць з беларускімі актывамі ва ўмовах нявызначанасці. 👉 Чытайце разбор гэтай гісторыі на сайце «Белсату» 👀 Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
-
💥 Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод ахоплены агнём пасля атакі дронаў Яго праектная магутнасць па перапрацоўцы складае прыкладна 7 мільёнаў тон нафты ў год. Завод уваходзіць у склад Самарскага нафтаперапрацоўчага кластара кампаніі «Роснафта» разам з Сызранскім і Навакуйбышаўскім нафтаперапрацоўчымі заводамі. Акрамя таго, паведамляецца пра выбухі ў Тальяці Самарскай вобласці.
- Older posts