🇱🇻 🚬 На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў Латвійскія мытнікі знайшлі іх у грузавым цягніку, які прыбыў з боку Беларусі. 5000 пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя пад пластом руды ў адным з вагонаў. Кошт нявыплачаных падаткаў ад незаконнага ўвозу партыі ацанілі больш чым у €29,9 тысячы. Матэрыялы перадалі ў падатковую і мытную паліцыю.