🇺🇸 Чальца амерыканскай дэлегацыі, які прыехаў у Беларусь, затрымлівалі ў Менску ў 2000 годзе Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй Лукашэнка, убачыўшы новага чальца Крыстафера Паніку, павітаў яго словамі: «О, старыя знаёмыя». І сапраўды, Паніка быў супрацоўнікам місіі АБСЕ ў Менску. Падчас акцыі да Дня Волі ў 2000-ым годзе яго затрымалі нягледзячы на дыпламатычную недатыкальнасць. Паводле «Радыё Свабода», калі Паніка сказаў міліцыянту: «У мяне недатыкальнасць. Я дыпламат», той адказаў: «Яна ў цябе была, пакуль я цябе не затрымаў». Падчас разгону акцыі ў Менску тады брутальна затрымалі каля 200 чалавек. Сярод іх — дзясяткі журналістаў, якім пашкодзілі тэхніку. На вуліцах былі задзейнічаныя вадамёты і бронетранспарцёры, а каля сотні ўдзельнікаў апынуліся на Акрэсціна.