☝️У іміграцыйныя турмы ЗША патрапілі каля 90 беларусаў, большасць – беспадстаўна Многія былі ў звычайным іміграцыйным працэсе, толькі 6 чалавек мелі абвіначанні ў судзе ЗША, паведамляюць валанцёры ByAction. Праект даведаўся пра 16 чалавек, якіх у 2026 годзе выпусцілі з міграцыйнай турмы пад заклад, у сярэднім – каля $ 11 500. Найбольшая сума, якую давялося плаціць аднаму з затрыманых беларусаў, – $ 40 000. Трое з затрыманых сёлета ўжо былі дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд. Агулам сярод людзей, якіх узялі пад арышт у 2025 і 2026 гадах, 12 ужо маюць канчатковы загад аб дэпартацыі і цяпер чакаюць на яго выканання. Паводле нашых валанцёраў, цяпер у іміграцыйных турмах ЗША застаюцца каля 60 беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду і сваю будучыню. Палова з іх чакае разгляду справы ў іміграцыйным судзе, другая – ужо разгляду апеляцыі на адмову. ☝️