🇮🇹 Італія спыніла рэгістрацыю на візы для беларусаў Візавы цэнтр Італіі ў Менску часова спыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання на італьянскія візы. Рэгістрацыя прыпыненая на невызначаны час. Тыя, хто ўжо зарэгістраваўся, застаюцца ў спісе і атрымаюць паведамленне пра свабодныя месцы на электронную пошту. Прычыну рашэння не паведамляюць.