Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 12 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

☝️Пры Берасцейскім касцёле закрываюць памяшканне культурнай прасторы, а ў самім храме працягваюць канцэрты Культурная пляцоўка мае назву «гараж Святога Юзафа». Раней гэта быў закінуты гараж касцёлу, з якога вернікі сваімі сіламі і сродкамі зрабілі прастору для сустрэч. Тут ладзілі майстар-класы, выставы і іншыя імпрэзы. «Гараж» наведвалі многія герархі, як арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кардынал Клаўдыё Гуджэроцці. Для вернікаў сталася неспадзяванай абвестка на старонцы прасторы пра магчымае закрыццё. «Па незразумелых для нас прычынах узнікла пагроза, што гараж Святога Юзафа пры парафіі перастане існаваць. Просім аб малітве, каб Гараж і далей мог служыць людзям». Адначасна ў галоўным касцёле гораду працягваюцца канцэрты поп-музыкі «Euphoria Night», што выклікала вялікі рэзанас і незадаволенасць сярод вернікаў. У падтрымку іх правядзення выступалі прадстаўнікі праўладных арганізацый. Пасля канцэртаў у жніўні і верасні і плануецца новая серыя выступаў.☝️

Views over time

01K2K15 Sep 17:4911 Nov 21:462K15 Sep 17:49: 0 views11 Nov 21:46: 2,020 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 17:490
11 Nov 2026, 21:462K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.