📷 Фотафакт: Алесь Бяляцкі на цырымоніі Democracy Awards Сёння праваабаронцу і беларускаму нобэлеўскаму лаўрэату ўручылі медаль «За служэнне дэмакратыі». Гэтым медалём з 1999 года ўганаравалі некалькі дзясяткаў людзей. Сярод іх былі Лех Валэнса, Далай-Лама і Святлана Ціханоўская. ✍️ Сёлета адначасова з Бяляцкім былі таксама ўганараваныя сірыйскі Цэнтр за свабоду медыяў, расейская Арганізацыя дапамогі антываенным святарам, кубінскія дысідэнты ды іншыя.