👀 Лукашэнка сказаў, што ягоны сын Мікалай ужо служыць у войску ды мае званне лейтэнанта Праўда, род войскаў самаабвешчаны кіраўнік краіны раскрываць не стаў: «Младший сын уже служит в армии. Никто и не знал даже. Виктор [Хрэнін – заўв.] призвал. Служит в армии, как положено, как все. Лейтенант. Не буду говорить где, но в самом сложном подразделении» Вядома, што раней, у чэрвені гэтага года, Мікалай Лукашэнка скончыў навучанне ў сумеснай адукацыйнай праграме БДУ і Пекінскага ўніверсітэту. Атрыманая ім спецыяльнасць – «Біятэхналогія».