💬 «Гісторыі палітвязняў трэба абавязкова занатоўваць, бо яны вельмі шмат цікавага распавядаюць пра чалавечую прыроду, пра сутнасць аўтарытарных рэжымаў» Роўна год таму журналістка «Белсату» Ларыса Шчыракова была вызваленая і вывезеная ў Літву разам з групай іншых палітзняволеных. Цяпер яна жыве ў польскім Беластоку, працягвае займацца тут сваім хобі – этнафатаграфіяй, а таксама запісвае ўспаміны з праведзенага ў калоніі часу, каб некалі выдаць іх у выглядзе кнігі. Але, як і ў першы дзень пасля вызвалення, Ларыса падкрэслівае, што вельмі хоча вярнуцца дадому, у Беларусь. ✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі