▪️У Горадні загінуў матацыкліст – яго не прапусціў легкавік, што паварочваў налева Трагічнае ДТЗ адбылося на вуліцы «17 верасня». 37-гадовы кіроўца матацыклу Yamaha меў на галаве шалом, аднак гэта яго не выратавала. 72-гадовы пенсіянер, які кіраваў аўтамабілем Volkswagen і стаў вінаватым у аварыі, цяпер можа быць асуджаны на тэрмін да 5 гадоў зняволення.