🌡 Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне? Рашэнне залежыць ад тэмпературы і прагнозаў Белгідрамету ў канкрэтнай мясцовасці. Цяпер для пачатку ацяпляльнага сезону дастаткова трох содняў устойлівага пахаладання – раней чакалі пяць. Першымі, як звычайна, цяпло атрымаюць дзіцячыя сады, школы і медычныя ўстановы – пры сярэдняй тэмпературы +10 °C у содні. У жылых дамах ацяпленне пачнуць пры +8 °C і ніжэй на працягу трох сутак.