☝️Метэазонды з кантрабандай прызямліліся ў вёсцы каля Кобрына Дакладна -- каля пункта выдачы заказаў расейскай кампаніі Ozon у аграгарадку Дзівін Кобрынскага раёну на Берасцейшчыне. Гэта за шэсць кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы, Па словах відавочцаў, бліжэйшая тэрыторыя была ачэплена, а рух транспатру на вуліцы спынены. На месца прыбылі падраздзяленні МНС і сапёры, якія і высветлілі, што з дапамогай зондаў перамяшчалі партыю кантрабандных цыгарэт. Пра гэты факт улады не паведамлялі. ☝️