🤐 Дзень нараджэння Лукашэнкі сёлета прайшоў падазрона ціха Афіцыйныя рэсурсы амаль прамаўчалі, узрост не згадвалі – затое з Масквы віншаванні прыйшлі ажно двойчы. ❓Чаму прапаганда раптам стала такой сціплай і што хаваецца за гэтай цішынёй? 🎥 Разбіраемся ў новым выданні «Чалы. Дарэчы» – а 20:30 паводле менскага часу ў жывым эфіры.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🥰 «Гарадзенскія зубраняты ну такія ўжо дзе мілыя» Відэа з заказніку «Азёры» – паглядзіце на гэтых гарэзаў 🥹
-
edited
❗️Падчас візіту Коўла могуць вызваліць каля 200 чалавек – крыніца «Белсату» У першую чаргу ў спіс трапяць палітвязні з гуманітарнага спісу – людзі, якія ў асаблівай рызыцы за кратамі праз цяжкія захворванні або сталы ўзрост. Частка вызваленых пакіне Беларусь – паведаміла «Белсату» неназваная крыніца.
-
🎬 Марына Ментусава прыйшла на Венецыянскі фестываль з імёнамі палітзняволеных Беларуская вядоўца Марына Ментусава наведала сусветную прэм’еру фільму Андрэя Куцілы «Лісты з маўклівай краіны» на Венецыянскім кінафестывалі. У стужцы яе голасам гаворыць палітзняволеная Кася Будзько, якая знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Для прэм’еры Марына апранула кімано з імёнамі жанчын-палітзняволеных, якое стварыла беларуская дызайнерка Вольга Кардаш (KARDASH). «Я прыйшла туды не адна – са мной імёны Касі і іншых жанчын-палітзняволеных. Спадзяюся, яны аднойчы пройдуць па гэтай чырвонай дарожцы самі», – напісала яна.
-
👆 «Маё самае галоўнае адкрыццё – якімі сталі беларусы пасля 2020 года» Мы самі можам не заўважаць, наколькі моцна змяніліся за апошнія гады. А вось Паўлу Севярынцу пасля вызвалення гэта кінулася ў вочы. Якімі ён пабачыў сённяшніх беларусаў, глядзіце ў нашым відэа. 🎙 А вялікае інтэрв'ю з палітыкам цалкам можна паслухаць у праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸Коўл едзе ў Беларусь: колькі палітвязняў выйдзе на волю гэтым разам? 🔸Хто можа не прышпільвацца ў аўтамабілі ды як атрымаць СМС пра неаплачаную паркоўку? 🔸Лукашэнка падпісаў указ пра змены ў працы фондаў дапамогі хворым і парадак збораў сродкаў. Разбіраемся што менавіта зменіцца Таксама пагаворым пра хвалю карупцыйных справаў, рэйсы ў Літву ды адкрыццё беларускай кнігарні ў Беластоку. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/siJqi_Jdeto
-
🦫 Бясстрашная андатра заўважаная ў цэнтры Менску Жывёлу пабачылі каля скрыжавання праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ. Яна зусім не звяртала ўвагі на людзей і спакойна займалася сваімі справамі. У каментарах карыстальнікі сетак жартуюць, што андатра «ужо ўсё зразумела пра гэты свет»😁
-
edited
🇺🇦 Украіна непрыкметна для расейскага камандавання вызваліла вялікую тэрыторыю пад Ліманам? На Ліманскім напрамку ЗСУ правялі аперацыю, у выніку якой, паводле ўкраінскага вайскоўца і OSINT-аналітыка, было вызвалена больш за 200 км² тэрыторыі. «Замест чаканага развіцця наступу яны атрымалі контрудар, страту значнай часткі раней захопленай тэрыторыі і неабходнасць тэрмінова перабудоўваць свае пазіцыі», – адзначае ўкраінскі вайсковец з пазыўным Мучны. Як так сталася, што расейскае камандаванне замоўчвала такі істотны правал і працягвала ствараць бачнасць наступу? 📌 Чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
❗️Былы палітвязень Анджэй Пачобут распавёў пра сваю паездку ў Беларусь Ён ужо наведаў Горадню і сустрэўся з сябрамі і паплечнікамі з Саюзу палякаў Беларусі. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: Шмат эмоцый, шмат гісторый пра тое, як людзі перажылі і вытрымалі хвалю рэпрэсій у 2021–2023 гадах, якая тады пракацілася праз нашу арганізацыю. Кранальныя гісторыі настаўніц пра тое, як яны хавалі спісы вучняў, каб не падставіць іх і іх бацькоў пад рэпрэсіі… Пра тое, што ніхто не быў упэўнены, ці прыйдуць дзеці ў школу ў верасні 2021 года, ці не будуць баяцца. Яны прыйшлі. Толькі асобныя сем’і адмовіліся. Пачобут быў затрыманы ў 2021 годзе і правёў у беларускай калоніі больш за пяць гадоў. У красавіку 2026 года яго вызвалілі ў межах міжнароднага абмену
-
💬 «Гэта спроба стварыць паміж Менскам і Вашынгтонам такія сувязі, якія Масква не кантралюе» Чаму ЗША працягваюць перамовы з Лукашэнкам і што яны могуць атрымаць ад беларускага дыктатара? Сваё меркаванне выказаў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў: «Аддаленне Беларусі ад Расеі – стратэгічная задача ЗША. Гэта было і пры першым прэзідэнцтве Трампа, калі ў Беларусь прыязджаў дзяржсакратар Майк Пампэа, а ў Беларусь пачалі закупляць амерыканскую нафту. Вашынгтон разумее, што сёння не можа хутка змяніць беларускі рэжым, але можа паспрабаваць зрабіць так, каб Беларусь не была на 100% расейскім васковым і палітычным працягам. Вашынгтон цяпер можа быць зацікаўлены не столькі ў пытанні, хто заменіць Лукашэнку, колькі ў пытанні, як зрабіць так, каб Беларусь не была расейскім і вайсковым плацдармам. І калі гэта можа забяспечыць Лукашэнка, што ж, цынічна будзем размаўляць з Лукашэнкам». Згодныя? 🎥 Каб разабрацца ў нюансах перамоваў паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам, глядзіце новае выданне «Цыганкоў. Высновы».
-
edited
🕷 Спецыялісты патлумачылі, як знайсці на сабе кляшча-німфу і ці варта іх баяцца Німфы кляшчоў маюць памер усяго 0,5–2 мм, таму заўважыць іх на скуры няпроста. Аднак спецыялісты адзначаюць, што моцна баяцца іх не варта: німфы пераважна атакуюць дробных жывёлаў, а на чалавека часцей нападаюць дарослыя кляшчы. Калі німфа ўсё ж прысмакталася, вакол месца ўкусу звычайна з'яўляецца лёгкае пачырваненне. Эксперты раяць аглядаць скуру з дапамогай лупы і ліхтарыка.
-
edited
🇺🇸 «Мэта Трампа – не спыніць Расею, а проста падпісаць дамову». Эксперт – пра перспектывы міру ва Украіне Новыя перамовы ЗША, Украіны і Расеі могуць пачацца пасля візіту прадстаўнікоў Трампа ў Кіеў. Аднак эксперт Аляксандр Краеў скептычна ацэньвае іх вынік: Трампаўскае ўяўленне, што ўся міжнародная палітыка – гэта асабістыя сустрэчы з лідарамі, пакуль што разбіваецца аб сцяну рэальнасці. А рэальнасць такая, што без нармальнай папярэдняй падрыхтоўкі, без прафесійных дыпламатаў, аднымі кушнэрамі і ўіткафамі развязаць самыя вялікія праблемы сучаснасці проста немагчыма. 🔗 Што такое становішча можа азначаць для Украіны — чытайце гутарку з экспертам у нашым матэрыяле 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
💱 Курсы валютаў 9 верасня Долар пайшоў уніз і згубіў адразу 1.4 капейкі. Еўра таксама адскочыў долу, страціўшы капейку. А расейскі рубель умацаваўся больш як на 1.6 капейкі за сотню. #курсывалютаў
-
😳 У руінах берасцейскага кляштару выявілі псіхаактыўныя рэчывы Археолагі знайшлі манеты XVII стагоддзя, кераміку і каля тысячы шкляных ёмістасцяў з рэшткамі кадэіну, марфіну, барбіталу, а таксама камфары, фенолу і кафеіну на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці. 🔗 Больш падрабязна пра знаходкі — чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
💪 Самая «гламурная» цягліца нашага цела насамрэч патрэбная далёка не толькі для прыгажосці Моцныя сядліцы дапамагаюць трымаць цела, рухацца і нармальна вытрымліваць нагрузку. А каб іх умацаваць, не патрэбныя ні складаныя трэнажоры, ні гадзіны ў спартзале. Піт Паўлаў паказвае некалькі простых практыкаванняў, якія можна зрабіць амаль дзе заўгодна: дома, на вуліцы і нават у офісе. Захоўвайце, каб не згубіць, калі для вас гэта бяспечна! 💃🏼 А даведацца больш важнага і цікавага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
-
edited
🇺🇸 Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам Трампа па Беларусі Старшыня «Вясны» і Нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам учора ў Вашынгтоне – піша «Вясна». Нагадаем, што Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня з мэтай вызвалення часткі палітвязняў.
-
🎭Прапаганда мяняе тактыку: у ёй становіцца менш агрэсіі і ўвагі да апазіцыі, затое больш замежнай павесткі і вобразу ворага Даследчыкі папярэджваюць, што менавіта гэтая вонкавая нейтральнасць можа зрабіць прапаганду рэжыму больш небяспечнай: «яна ўжо не тая таксічная сістэма, якая крычыць і накідваецца на цябе». Цяпер жа адбываецца руцінізацыя, і яе галоўная задача – каб чалавек успрымаў прапаганду як належнае. 📌 Больш падрабязна пра тое, як мяняецца характар ідэалагічнай рыторыкі рэжыму – чытайце ў матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
▶️ Жывы эфір «Наш дзень» Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра візіт Коўла ў Менск ды рэакцыю прапаганды на вяртанне Пачобута. Таксама ў выданні: 📍Лукашэнка абнавіў Дырэктыву №1. Што за змены і што гэта будзе значыць для звычайных беларусаў? Абмяркуем з юрыстам і праваабаронцам Раманам Кісляком. 📍Што адбываецца на выставе абароннай прамысловасці ў Польшчы і пры чым там Беларусь раскажа Зміцер Міцкевіч. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/MP-6dZVFp6I
-
🚌 Беларусь пачне збіраць больш звестак пра пасажыраў, якія выязджаюць за мяжу З 1 кастрычніка 2027 года аўтаперавозчыкі будуць перадаваць дзяржаве звесткі пра пасажыраў міжнародных рэйсаў. У сістэму будуць трапляць імя, дата нараджэння, грамадзянства і дадзеныя дакументу, па якім набыты білет. Адпаведную пастанову Мінтранспарту апублікавалі сёння. Для авія- і чыгуначных перавозак гэтае патрабаванне ўжо дзейнічае з 2016 году.
-
edited
🏥 Палову заробку ад турызму ў Беларусі прынеслі санаторыі У 2025 годзе яны зарабілі 536 млн рублёў. За год яны прынялі 1,56 млн чалавек, каля 200 тысяч з якіх прыехалі з-за мяжы. Чыноўнікі плануюць да 2030 года пашырыць санаторную базу на 30 % і прымаць да 2 млн чалавек штогод.
- Older posts