☝️Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца: асудзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага Сёння яму прысудзілі тры гады зняволення і ўзялі пад варту ў зале гарадскога суда Менску. Адваката звінавацілі ў "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь". А падставай сталіся інтэрв'ю, якія Лаеўскі даваў незалежным беларускім медыя. У 2020–2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысудаў Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. У 2011–2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам Алеся Бяляцкага.☝️