☝️Украіна абвесціла беларуса ў міжнародны вышук Гэта ураджэнец Гомеля Яўген Малінковіч. Падазраюць, што ён пастаўляў з Украіны праз Польшчу ў Расею аптычнае шкло, важнае для расейскага войска. Яму дапамагалі і грамадзяне Украіны. Выданне «Флагшток» знайшло позву (PDF) на імя Малінковіча ад Чарнігаўскай абласной пракуратуры і з дапамогаю «Кіберпартызанаў». За дапамогу дзяржаве-агрэсару Яўгену Малінковічу пагражае ад 10 да 12 гадоў пазбаўлення волі. ☝️