🗣🗣🗣Мова робіць цябе асаблівым народам і вораг гэта разумее і найбольш баіцца . Суседзі Беларусі гэта добра зразумелі, але беларусы яшчэ многія адносяцца абыякава да сваёй ідэнтычнасці і нажаль могуць згубіць сябе , як народ , калі не адумаюцца і не пачнуць захоўваць сваё .
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
edited -


+1
Украінскія дроны атакавалі ваенны аэрадром у Валгаградскай вобласці і аб’екты ў Башкартастане Пасля атакі ўкраінскіх дронаў пажар зафіксаваны ў раёне ваеннага аэрадрома «Марынаўка» ў Валгаградскай вобласці РФ. Таксама Сілы абароны Украіны атакавалі Башкартастан. Пад удар магла трапіць Башкірская содавая кампанія ў Стэрлітамаку. Гэта адзін з найбуйнейшых хімічных комплексаў Расіі і адзіны ў краіне вытворца тэрафталоілхларыду, які выкарыстоўваецца, у тым ліку, пры вырабе бранявых матэрыялаў. На тэрыторыі прадпрыемства таксама захоўваецца авіяцыйнае паліва. У канцы жніўня аб’ект ужо трапляў пад удар. Пра прылёты паведамляюць і з акупаванага Луганска. У горадзе назіраюцца перабоі з інтэрнэтам.Акрамя таго, уначы былі абмежаваныя палёты ў аэрапортах Масквы.
-
repost (poll without text)
-
Два беларуса падазраюцца ў падрыхтоўцы дыверсій у Германіі і Румыніі У Баварыі ў кастрычніку затрымалі двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 50 і 39 гадоў. Паводле нямецкай пракуратуры, яны маглі планаваць падпал паблізу чыгуначнай лініі або лініі электраперадачы ў раёне Нюрнберга. Следства таксама разглядае версію, што падазраваныя дзейнічалі па заданні замежнай дзяржавы або арганізацыі. Аднак справа можа мець значна шырэйшы маштаб. Румынская служба разведкі SRI падазрае гэтых жа мужчын у датычнасці да падпалу вытворчых аб’ектаў неназванай румынскай ваеннай кампаніі ў Брашове. Паводле румынскага боку, яны маглі дзейнічаць па ўказаннях расійскіх спецслужбаў. Калі гэтыя падазрэнні пацвердзяцца, справа можа стаць яшчэ адным прыкладам выкарыстання дыверсійных метадаў для атак на інфраструктуру і абаронныя прадпрыемствы еўрапейскіх краін. Пакуль гаворка ідзе пра падазрэнні, а не пра даказаную віну. Ключавое пытанне — ці зможа следства пацвердзіць магчымыя сувязі затрыманых з расійскімі спецслужбамі і ўстанавіць, хто стаяў за меркаванымі планамі дыверсій.
-
repost
Вітушка Больш ня чутна распеваў лета: Пачынаецца мёртвы сезон. Дзень падранкам зваліўся ў сон. Мсціцца ноч расстраляных паэтаў. Неахопныя думкі ў паветры Расцякліся фатальна, як кроў. Стынуць рэшткі схаваных слоў. Пнецца ноч расстраляных паэтаў. Недачытаны верш у пекле. Памяць міне трагічныя дні. Толькі стрэлаў нашых агні Ў шляхетнай крыві не памеркне. Хай зямлі хутка гояцца раны, Дзе ахвярна мы секлі арду. Цені паўшых герояў вядуць На паўстанне да волі адданых. Каб у цягласьці поклічаў крэўі Адраджаліся нашы браты, Будуць сэрцы варожыя стыць Ад імёнаў, абвешчаных гнеўна Праз апошні іх подых у свеце. Толькі помста паверне ўспяць Летні золак. Памсьціцца! Паўстаць У начы расстраляных паэтаў! #верш 29.04.1992-19.10.2026 Падпісацца 🐈⬛ Інстаграм
-
Нямецкая брыгада ў Літве будзе сачыць за ваеннай актыўнасцю ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Нямецкая 45-я танкавая брыгада «Літва», якую размяшчаюць на пастаяннай аснове ў Літве, будзе выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы для ранняга выяўлення ваенных пагроз з боку Беларусі і Калінінградскай вобласці РФ. Пра гэта 28 кастрычніка паведаміў Reuters віцэ-адмірал Томас Даум. Нямецкія вайскоўцы таксама будуць збіраць звесткі пра расійскія і беларускія радыёлакацыйныя сістэмы і крыніцы радыёсігналаў, каб абнаўляць базы даных радыёэлектроннай барацьбы Германіі і яе саюзнікаў. Зараз у Літве працягваецца місія Vigilant Owl («Пільная сава»), у межах якой каля 170 нямецкіх вайскоўцаў вядуць радыёэлектронную разведку. Цяперашні этап місіі разлічаны на перыяд з 23 кастрычніка да 7 снежня 2026 года. Поўнае разгортванне брыгады запланавана на 2027 год. Да канца года ў Літве павінны размясціць каля 4800 нямецкіх вайскоўцаў і 200 грамадзянскіх супрацоўнікаў. Разгортванне брыгады з'яўляецца часткай узмацнення ўсходняга флангу NATO пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Бундэсвер упершыню ў гісторыі размяшчае цэлую нямецкую брыгаду на пастаяннай аснове за мяжой.
-
repost
У Польшчы хочуць зрабіць умовы атрымання грамадзянства больш жорсткімі Урад Польшчы падрыхтаваў праект закона, які прадугледжвае ўзмацненне патрабаванняў да замежнікаў, што прэтэндуюць на польскае грамадзянства. Згодна з прапанаванымі зменамі: ✔️ павялічыцца неабходны тэрмін пражывання ў Польшчы перад атрыманнем грамадзянства; ✔️ замежнікі павінны будуць прынесці прысягу на вернасць Рэспубліцы Польшча; ✔️ неабходна будзе мець падатковую рэзідэнцыю ў краіне; ✔️ увядуць патрабаванне аб наяўнасці стабільнага даходу, які адпавядае вызначанаму мінімуму; ✔️ з'явіцца экзамен на веданне Польшчы — так званы тэст грамадзяніна; ✔️ узровень ведання польскай мовы павінен будзе адпавядаць B2; ✔️ у закон хочуць уключыць магчымасць адмены адміністрацыйнага рашэння аб прызнанні асобы грамадзянінам Польшчы. Акрамя таго, сярод прапаноў — адмова ў грамадзянстве замежнікам, якія маюць адміністрацыйныя штрафы. Поўны тэкст праекта пакуль не апублікаваны, таму канчатковыя патрабаванні яшчэ могуць змяніцца. 📅 Калі могуць прыняць закон? Рэформа можа быць прынятая бліжэй да парламенцкіх выбараў 2027 года. Паводле гэтай версіі, урад Грамадзянскай кааліцыі можа выкарыстаць узмацненне міграцыйнай палітыкі ў сваёй перадвыбарчай кампаніі. Пакуль праект пройдзе грамадскія кансультацыі і парламенцкае абмеркаванне, яго прыняцце тэарэтычна можа прыпасці на сярэдзіну 2027 года. Аднак гэта пакуль толькі прагноз, а не пацверджаны графік заканадаўчай працы. Туск таксама заявіў пра скарачэнне колькасці віз для замежнікаў. На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што пры яго ўрадзе замежнікам выдаюць на 87% менш віз, чым у 2022 годзе, калі краінай кіравала партыя «Права і справядлівасць» (PiS) на чале з Матеушам Маравецкім. Паводле слоў Туска: ✔️ колькасць студэнцкіх віз скарацілася на 65%; ✔️ колькасць дэпартацый павялічылася на 200%. Прэм'ер звязаў гэтыя змены з палітыкай свайго ўрада і раскрытыкаваў міграцыйную палітыку папярэднікаў. Ён заявіў, што ўрад PiS штодня ўпускаў у Польшчу каля 3000 легальных мігрантаў і, паводле яго ацэнкі, адкрыў краіну для міграцыі шырэй, чым любое іншае еўрапейскае дзяржава. Такім чынам, польскія ўлады заяўляюць пра ўзмацненне кантролю над міграцыяй, а прапанаваныя змены ў заканадаўстве могуць істотна ўскладніць атрыманне грамадзянства для замежнікаў, у тым ліку тых, хто ўжо працяглы час жыве ў Польшчы.
-

Нам кажется, что между двумя этими фото есть какая-то связь, но мы не можем этого доказать
-
edited
Лукашенко собирается объявить амнистию женщинам. Непонятно, будут ли среди них политические узники Самоназначенный Лукашенко поручил Министерству внутренних дел разработать законопроект об амнистии. «Главное в предстоящем акте гуманизма - женщина. Это шанс на исправление ошибок и их искупление добросовестным трудом, возвращение к полноценной жизни в обществе, сохранение семей», - говорится в сообщении пресс-службы Лукашенко. В Беларуси амнистии обычно распространяются на определенные категории осужденных и предусматривают ряд ограничений. В 2025 году амнистия, приуроченная к 80-летию Победы, затронула почти 8 тысяч человек, однако политзаключенные под нее не подпадали. По данным правозащитного проекта «Белоруская ассоциация женщин», на 14 октября 2026 года в Беларуси насчитывалось 114 женщин-политзаключенных. Пока не понятно , какие категории осужденных смогут рассчитывать на освобождение по новому законопроекту и будет ли он распространяться на женщин, преследуемых по политическим мотивам.
-



+2
У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі, ёсьць загінулыя і параненыя. Здарэньне адбылося раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа на лініі Мадрыд — Сэвільля. Цягнік Renfe ўдарыў ззаду састаў Iryo, у выніку чаго некалькі вагонаў сышлі з рэек. Два вагоны ўпалі з насыпу, паведамляецца пра сур'ёзныя разбурэньні і шматлікія пашкоджаньні. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі прынамсі 10 чалавек, больш за 150 атрымалі раненьні. Рух хуткасных цягнікоў паміж Мадрыдам і Андалюзіяй наразі цалкам спынены.
-
Рэжым ў Беларусі ўвёў абмежаванні на ўвоз асобных тавараў з Латвіі Беларускія ўлады абвясцілі пра забарону на ўвоз шэрагу тавараў з Латвіі, спаслаўшыся на недружалюбныя адносіны гэтай краіны да Мінска. Абмежаванні закранаюць, у прыватнасці, рыбныя кансервы і некаторыя віды прамысловай прадукцыі. Рашэнне прынятае на фоне абвастрэння адносін паміж краінамі і спрэчак вакол міграцыі на знешняй мяжы Еўрасаюза. Латвія раней закрыла сваю мяжу з Беларуссю, а латвійскія ўлады абвінавачваюць Мінск у спрыянні нерэгулярным перасячэнням мяжы, што беларускі бок адмаўляе. Гандлёвыя абмежаванні сталі яшчэ адным праяўленнем напружанасці паміж Беларуссю і краінамі Балтыі.
-
Согласны? Если да - ❤️, если нет - есть много других реакций.
-
repost -
Смешно, но сквозь слезы Провластный бизнесмен пытается защитить себя от "раскулачивания" и репрессий путем коллекционирования статусов почетного консула. Наивность поражает - диктатора РБ никогда не останавливали какие-то формальности. От расправы не спасала ни многолетняя лояльность, ни статусы, ни государственные награды и международные премии. А попасть "в немилость" можно и совсем без повода.
-



+5
🔥Дроны атаковали химзавод «Азот» в Тульской области России В ночь на 28 октября беспилотники атаковали химический завод «Азот» в Новомосковске Тульской области. После атаки возник пожар в районе установки по производству аммиака АМ-70. Предприятие производит аммиачную селитру — сырьё, используемое в том числе при изготовлении взрывчатых веществ для российских боеприпасов. По предварительным данным, к Новомосковску направили лаборатории для проверки уровня химического загрязнения. Также сообщается о повреждении жилых домов в результате работы российской ПВО. Кроме того, после вечерней атаки в Липецке зафиксировали пожар в районе Новолипецкого металлургического комбината.
-
edited
Латвія працягнула забарону на нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Расію і Беларусь. 27 кастрычніка ўрад Латвіі падоўжыў абмежаванні да 31 кастрычніка 2027 года. Забарона дзейнічае на памежных пераходах Патэрніекі, Грэбнева і Церахава. Яна датычыцца ўсіх перавозчыкаў незалежна ад краіны рэгістрацыі.
-
⚡️США и Россия обсуждают возвращение американских нефтяных компаний на российский рынок, — FT По данным издания, в рамках переговоров по Украине стороны рассматривают возобновление совместной добычи нефти на Сахалине, поставки российской нефти в Европу по трубопроводу «Дружба», а также сотрудничество в сфере СПГ и титана. По словам источников FT, потенциальные сделки могут стать стимулом для достижения мирного соглашения. При этом Вашингтон заявляет, что полноценное экономическое сотрудничество возможно только после завершения конфликта в Украине.
-
Смаргонскі завод супрацоўнічае з расійскім ваенна-прамысловым комплексам Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання, паводле апублікаваных звестак, пастаўляе абсталяванне расійскім прадпрыемствам, звязаным з вытворчасцю ваеннай прадукцыі. У 2023–2024 гадах былі заключаныя дзясяткі кантрактаў. Сярод партнёраў называецца расійская кампанія LOMO, якая вырабляе аптычныя прыцэльныя сістэмы і іншае абсталяванне. Паводле гэтых звестак, супрацоўніцтва працягвалася і ў 2026 годзе, а сам смаргонскі завод не знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. Нажаль , але беларуская прамысловасць забеспячвае расійскі ВПК для вядзення вайны.
-
edited Грамадзянін Польшчы распрацаваў лятаючы патрульны апарат для паліцыі ЗША Польскі вынаходнік Томаш Патан, сузаснавальнік кампаніі Jetson, распрацаваў аднамесны электрычны лятальны апарат Jetson ONE, на базе якога ў ЗША стварылі паліцэйскую версію Astro. Яе плануе выкарыстоўваць паліцыя Florida Polytechnic University для патрулявання тэрыторыі кампуса і дапамогі ў надзвычайных сітуацыях. Апарат мае восем электрарухавікоў, развівае хуткасць каля 100 км/г і можа знаходзіцца ў паветры прыкладна 20 хвілін. Ён здольны ўзлятаць і прызямляцца вертыкальна, абсталяваны аварыйным парашутам і сістэмай аўтаматычнай пасадкі. Astro павінен дапамагчы паліцыі назіраць за цяжкадаступнымі ўчасткамі і дастаўляць неабходныя грузы падчас надзвычайных сітуацый. Аднак ён не заменіць звычайныя патрульныя аўтамабілі. На 20 кастрычніка 2026 года ўніверсітэт яшчэ чакаў канчатковага дазволу Федэральнай авіяцыйнай адміністрацыі ЗША (FAA) на выкарыстанне апарата ў паліцэйскай службе.
-
edited 

У Беларусі распрацоўваюць комплекс для перахопу відэасігналу FPV-дронаў Беларускае ААТ «КБ Радар» распрацоўвае комплекс «Шапель-К» для выяўлення FPV-дронаў і перахопу відэасігналу з іх бартавых камер. Сістэма выкарыстоўвае сігнатурны аналіз радыёсігналаў беспілотнікаў і дазваляе выводзіць атрыманае відэа на экран. Комплекс прызначаны для стацыянарных аб’ектаў, мабільных агнявых груп і працы на непадрыхтаваных пазіцыях. Да аднаго пункта кіравання можна падключаць некалькі выяўнікаў і пеленгатараў. Распрацоўка можа ўзмацніць магчымасці вайскоўцаў у выяўленні і радыёэлектронным супрацьдзеянні FPV-дронам.
- Older posts