Латвія працягнула забарону на нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Расію і Беларусь. 27 кастрычніка ўрад Латвіі падоўжыў абмежаванні да 31 кастрычніка 2027 года. Забарона дзейнічае на памежных пераходах Патэрніекі, Грэбнева і Церахава. Яна датычыцца ўсіх перавозчыкаў незалежна ад краіны рэгістрацыі.