Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.9/day last 59 minutes ago
Reactions per 1K views 0.0

Нямецкая брыгада ў Літве будзе сачыць за ваеннай актыўнасцю ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Нямецкая 45-я танкавая брыгада «Літва», якую размяшчаюць на пастаяннай аснове ў Літве, будзе выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы для ранняга выяўлення ваенных пагроз з боку Беларусі і Калінінградскай вобласці РФ. Пра гэта 28 кастрычніка паведаміў Reuters віцэ-адмірал Томас Даум. Нямецкія вайскоўцы таксама будуць збіраць звесткі пра расійскія і беларускія радыёлакацыйныя сістэмы і крыніцы радыёсігналаў, каб абнаўляць базы даных радыёэлектроннай барацьбы Германіі і яе саюзнікаў. Зараз у Літве працягваецца місія Vigilant Owl («Пільная сава»), у межах якой каля 170 нямецкіх вайскоўцаў вядуць радыёэлектронную разведку. Цяперашні этап місіі разлічаны на перыяд з 23 кастрычніка да 7 снежня 2026 года. Поўнае разгортванне брыгады запланавана на 2027 год. Да канца года ў Літве павінны размясціць каля 4800 нямецкіх вайскоўцаў і 200 грамадзянскіх супрацоўнікаў. Разгортванне брыгады з'яўляецца часткай узмацнення ўсходняга флангу NATO пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Бундэсвер упершыню ў гісторыі размяшчае цэлую нямецкую брыгаду на пастаяннай аснове за мяжой.

Views over time

01K2K28 Oct 19:0213 Nov 15:432.3K28 Oct 19:02: 0 views13 Nov 15:43: 2,260 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Oct 2026, 19:020
13 Nov 2026, 15:432.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.