Вітушка Больш ня чутна распеваў лета: Пачынаецца мёртвы сезон. Дзень падранкам зваліўся ў сон. Мсціцца ноч расстраляных паэтаў. Неахопныя думкі ў паветры Расцякліся фатальна, як кроў. Стынуць рэшткі схаваных слоў. Пнецца ноч расстраляных паэтаў. Недачытаны верш у пекле. Памяць міне трагічныя дні. Толькі стрэлаў нашых агні Ў шляхетнай крыві не памеркне. Хай зямлі хутка гояцца раны, Дзе ахвярна мы секлі арду. Цені паўшых герояў вядуць На паўстанне да волі адданых. Каб у цягласьці поклічаў крэўі Адраджаліся нашы браты, Будуць сэрцы варожыя стыць Ад імёнаў, абвешчаных гнеўна Праз апошні іх подых у свеце. Толькі помста паверне ўспяць Летні золак. Памсьціцца! Паўстаць У начы расстраляных паэтаў! #верш 29.04.1992-19.10.2026 Падпісацца 🐈⬛ Інстаграм