Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.1%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. 🙈Ленінград і Сталінград замест Санкт-Пецярбурга і Валгаграда? У Дзярждуму рф 19 кастрычніка 2026 года дэпутатка Дзяржаўнай думы расіі ад КПРФ Анжаліка Глазкова ўнесла законапраект, які прадугледжвае вяртанне Санкт-Пецярбургу назвы Ленінград, а Валгаграду — Сталінград. Ініцыятыву тлумачаць неабходнасцю «аднаўлення гістарычнай справядлівасці» і захавання памяці пра Другую сусветную вайну. Дэпутатка прапануе замацаваць на заканадаўчым узроўні назвы гарадоў-герояў, якія яны мелі ў 1941–1945 гадах, а таксама забараніць іх далейшае перайменаванне. Калі законапраект прымуць, перайменаванне павінна адбыцца на працягу года пасля ўступлення закона ў сілу.

  2. edited

    У Беларусі сапраўднага афіцэра спецназа рэжымнікі асудзілі да 19 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" Суд 🪳 па Менскай вобласці асудзіў 23-гадовага жыхара Бабруйска, афіцэра спецназа Яўгена Жарыкава, да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве паводле ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 500 базавых велічынь — 22 500 рублёў. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачання невядомыя. Паводле праваабаронцаў «Вясны», КДБ затрымаў Жарыкава яшчэ ў лютым 2025 года. Прысуд вынеслі ў маі, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Дзе цяпер знаходзіцца асуджаны, невядома.

  3. 👀 У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці войска Міністэрства абароны рэжыму ў Беларусі паведаміла пра праверку аднаго з падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Загад камандзіру брыгады Валерыю Булыгаву перадаў прадстаўнік Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. У межах праверкі запланаваныя кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. Праверка адбываецца на фоне працяглай мілітарызацыі Беларусі і паглыблення ваеннага супрацоўніцтва з расіяй ,якая ў стане вайны.

  4. 😡Брэсцкі таксіст чакае, пакуль усюды будзе Расія Нашыўка з надпісам «Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия» ў салоне таксі ў Брэсце выклікала здзіўленне ў пасажыр беларуса. Пасажыр замовіў аўтамабіль праз «Яндэкс Таксі» і заўважыў нашыўку з адкрыта імперскім лозунгам: кіроўца чакае, пакуль Расія будзе паўсюль. Паездку выконвала брэсцкая кампанія «Б-6 ТАКС». Сам пасажыр не стаў спрачацца з кіроўцам, а спакойна даехаў да месца прызначэння і зафіксаваў убачанае. 📌Беларусь — не расія, і яе будучыню павінны вызначаць самі беларусы.

  5. Трэба нешта мяняць у першую чаргу ў сябе і ня быць абыякавымі ❤️‍🩹 Два відэа пра чалавечнасць і такія розныя думкі . Беларусы, што з намі не так і чаму шанец выжыць і мець добрую будучыню ў украінскага народу большы ,чым у беларускага ⁉️

  6. repost

    Расійскі беспілотнік заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай На выходных расійскі дрон заляцеў у Брэсцкую вобласць Беларусі і накіраваўся ў бок польскай мяжы, паведамляе «Флагшток». Раней беспілотнікі заляталі пераважна ў Гомельскую вобласць, але цяпер падобныя выпадкі фіксуюцца і на захадзе краіны.

  7. edited

    Расія прыносіць не стабільнасць, а разбурэнне: ад Данбаса да Афрыкі Расійскі ўплыў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы трымаецца на падтрымцы ўлады прэзідэнта Фостэна-Арканжа Туадэры расійскімі наймітамі,у тым ліку звязанымі з групоўкай «Вагнер»,на фоне барацьбы за кантроль над прыроднымі рэсурсамі.Алмазы і золата робяцца часткай геапалітычнай гульні,а мясцовае насельніцтва працягвае жыць ва ўмовах беднасці і небяспекі. На Данбасе і акупаваных тэрыторыях Украіны вынік падобны:разбураныя гарады, знішчаная інфраструктура, прымусовая русіфікацыя,рэпрэсіі і заняпад эканомікі.ДНР і ЛНР, якія Крэмль абяцаў ператварыць у «квітнеючыя» рэгіёны,сталі тэрыторыямі вайны,разбурэнняў і залежнасці ад Масквы. У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы расійскія найміты дапамагаюць утрымліваць уладу Туадэры,а доступ да золата і алмазаў стаў часткай здзелкі за ваенную падтрымку Расійская мадэль уплыву паўтараецца: ваенная прысутнасць, залежнасць мясцовай улады, кантроль над рэсурсамі,падаўленне супраціву, страта ўласнай будучыні.

  8. 🇨🇭 У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку 17 кастрычніка ў Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік нацыянальнаму герою Беларусі Тадэвушу Касьцюшку. Падмурак помніка зрабілі з беларускага валуна вагой амаль тону, прывезенага з Беларусі. Побач паклалі беларускую брукаванку. Арганізатары настойвалі, каб камень быў менавіта з беларускіх палёў. «Дзе б нашы беларускія героі ні былі, іх трэба там падтрымліваць і памятаць», — адзначыў Алесь Сапега.

  9. edited

    #Гавораць_беларусы 🖊Тое, што мы назіраем ў Італіі, Францыі, Бельгіі есьць пачатак маштабнай і сістэмнай гібрыднай аперацыі супраць дзяржаваў Заходняй Еўропы. Калісьці Суркоў гэта называў экспартам хаосу. Слабасьцю заходніх грамадстваў ёсьць не абарона і гаспадарка, а ўнутраны грамадскі разлад, панаваньне неамарксістскіх ідэй, якія для вялікіх сацыяльных груп робяць ворагам самую дзяржаву і дэмакратычную сістэму. Па сутнасьці мэтай зьнешніх уплываў, (Расея, Кітай) з’яўляецца ўтрыманьне крызісу і ўнутранай нестабільнасьці. Яна можа спрыяць: А) Скрайняй радыкалізацыі грамадства (асабліва, калі з’явяцца ахвяры дзяржаўнага "свавольля" з аднаго боку. З іншага незадаволенасьць простых грамадзянаў, якія пацерпяць ад рабаўніцтва і адчуваюць сябе безабароннымі. Асабліва зараз рабаўніцтва і падпалы сталіся галоўнай рысай "пратэстаў". То бок усе будуць незадаволены дзяржавай; В). Прыход левых, ці правых не будзе мець значэньня, праблемы будуць абвастрацца, бо справа не ў эканамічнай сітуацыі, а ў ідэалагічнай рэвалюцыі. Лібералізм прайграе сацыялізму і культурнай каланізацыі Захаду. С). Крызіс, сутыкненьне яшчэ больш узмацняюць інфармацыйныя ўплывы Расеі і Захаду. У мяне складваецца ўражаньне, што ўлады ў той жа Францыі, ці Італіі і Бельгіі не ўстане інфармацыйна супрацьдзейнічаць ідэйнай і інфармацыйнай радыкалізацыі; D). Урэшце, заходнія грамадствы вымушаны будуць уводзіць палітычныя абмежаваньні, каб стабілізаваць сітуацыю ўнутры краінаў. Адначасова, Расея і Кітай пачнуць перэферыйныя атакі на межах з краінамі НАТА, тое, што мы пабачылі на латвійскай мяжы. Вынікам павінна стаць перагрузка сістэмы ў ЕС: - Сацыяльна-ідэалагічны бунт; - Дэзінфармацыя і псіхалагічны прэсінг; - Злачынствы (гвалт і забойствы); - Упадак дзяржавы. Павал Вусаў

  10. edited

    Калабарантка и предательница Монтян, отправлена в колонию рф на 1,5 года за свои высказывания, которые не нравятся руzzким А ведь в Украине бы онa никогда за свое личное мнение не сидела бы в МЛС 🤷‍♂

  11. 🤷‍♂Пасля ўдараў Украіны па дата-цэнтрах «Яндэкса» знікла 60% антыізраільскай актыўнасці, якая каардынавалася з Расіі, — заявіў прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

  12. 🇺🇸 Трамп, вось яны — вынікі! Кандыдатка ў Сенат ЗША ад штата Аёва, рэспубліканка Эшлі Хінсан, просіць сваіх прыхільнікаў ахвяраваць грошы на бензін для яе перадвыбарчага аўтобуса. Амерыка найвялікшая, а на бензін збіраюць усім светам. 🤡

  13. Older posts