😡Брэсцкі таксіст чакае, пакуль усюды будзе Расія Нашыўка з надпісам «Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия» ў салоне таксі ў Брэсце выклікала здзіўленне ў пасажыр беларуса. Пасажыр замовіў аўтамабіль праз «Яндэкс Таксі» і заўважыў нашыўку з адкрыта імперскім лозунгам: кіроўца чакае, пакуль Расія будзе паўсюль. Паездку выконвала брэсцкая кампанія «Б-6 ТАКС». Сам пасажыр не стаў спрачацца з кіроўцам, а спакойна даехаў да месца прызначэння і зафіксаваў убачанае. 📌Беларусь — не расія, і яе будучыню павінны вызначаць самі беларусы.