👀 У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці войска Міністэрства абароны рэжыму ў Беларусі паведаміла пра праверку аднаго з падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Загад камандзіру брыгады Валерыю Булыгаву перадаў прадстаўнік Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. У межах праверкі запланаваныя кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. Праверка адбываецца на фоне працяглай мілітарызацыі Беларусі і паглыблення ваеннага супрацоўніцтва з расіяй ,якая ў стане вайны.