У Беларусі сапраўднага афіцэра спецназа рэжымнікі асудзілі да 19 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" Суд 🪳 па Менскай вобласці асудзіў 23-гадовага жыхара Бабруйска, афіцэра спецназа Яўгена Жарыкава, да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве паводле ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 500 базавых велічынь — 22 500 рублёў. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачання невядомыя. Паводле праваабаронцаў «Вясны», КДБ затрымаў Жарыкава яшчэ ў лютым 2025 года. Прысуд вынеслі ў маі, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Дзе цяпер знаходзіцца асуджаны, невядома.