#Гавораць_беларусы 🖊Тое, што мы назіраем ў Італіі, Францыі, Бельгіі есьць пачатак маштабнай і сістэмнай гібрыднай аперацыі супраць дзяржаваў Заходняй Еўропы. Калісьці Суркоў гэта называў экспартам хаосу. Слабасьцю заходніх грамадстваў ёсьць не абарона і гаспадарка, а ўнутраны грамадскі разлад, панаваньне неамарксістскіх ідэй, якія для вялікіх сацыяльных груп робяць ворагам самую дзяржаву і дэмакратычную сістэму. Па сутнасьці мэтай зьнешніх уплываў, (Расея, Кітай) з’яўляецца ўтрыманьне крызісу і ўнутранай нестабільнасьці. Яна можа спрыяць: А) Скрайняй радыкалізацыі грамадства (асабліва, калі з’явяцца ахвяры дзяржаўнага "свавольля" з аднаго боку. З іншага незадаволенасьць простых грамадзянаў, якія пацерпяць ад рабаўніцтва і адчуваюць сябе безабароннымі. Асабліва зараз рабаўніцтва і падпалы сталіся галоўнай рысай "пратэстаў". То бок усе будуць незадаволены дзяржавай; В). Прыход левых, ці правых не будзе мець значэньня, праблемы будуць абвастрацца, бо справа не ў эканамічнай сітуацыі, а ў ідэалагічнай рэвалюцыі. Лібералізм прайграе сацыялізму і культурнай каланізацыі Захаду. С). Крызіс, сутыкненьне яшчэ больш узмацняюць інфармацыйныя ўплывы Расеі і Захаду. У мяне складваецца ўражаньне, што ўлады ў той жа Францыі, ці Італіі і Бельгіі не ўстане інфармацыйна супрацьдзейнічаць ідэйнай і інфармацыйнай радыкалізацыі; D). Урэшце, заходнія грамадствы вымушаны будуць уводзіць палітычныя абмежаваньні, каб стабілізаваць сітуацыю ўнутры краінаў. Адначасова, Расея і Кітай пачнуць перэферыйныя атакі на межах з краінамі НАТА, тое, што мы пабачылі на латвійскай мяжы. Вынікам павінна стаць перагрузка сістэмы ў ЕС: - Сацыяльна-ідэалагічны бунт; - Дэзінфармацыя і псіхалагічны прэсінг; - Злачынствы (гвалт і забойствы); - Упадак дзяржавы. Павал Вусаў
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
133.1%2.2K avg views
Posting
12.6/day
last 3 hours ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 19 Oct 2026, 07:35 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.3K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.