☝️Тяжело стало жить в Беларуси, уровень стукачей зашкаливать стал
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
-
Лукашэнка хоча стварыць атрады народнага апалчэння ў кожным сельсавеце Беларусі Лукашэнка заявіў, што ў кожным сельсавеце павінен быць атрад народнага апалчэння, які ў выпадку вайны можна будзе пашырыць.Ён паабяцаў апалчэнцам аўтаматы, гранаты, кулямёты і беспілотнікі. Паводле ягонай схемы, апалчэнне будзе дзейнічаць разам з тэрытарыяльнай абаронай і арміяй, падпарадкоўваючыся прэзідэнту. Паказальны атрад створаны на базе паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор» у Верхнядзвінскім раёне. Лукашэнка заявіў пра неабходнасць пашырэння атрадаў і заклікаў рыхтавацца да абароны сваіх сем’яў і вёсак.
-
+3
🔥На фоне атак УСУ на маскоўскія аэрапорты «Белавія» абвясціла зніжкі на рэйсы ў Маскву Квіткі з Мінска — ад 136 рублёў. Сёння абмежаванні закранулі ўсе чатыры аэрапорты сталіцы РФ, больш за 20 самалётаў перанакіравалі ў іншыя гарады. Тым часам Украіна рыхтуе новы этап аперацыі M&M’s супраць расійскай авіяцыйнай інфраструктуры. Паводле The Atlantic, плануецца выкарыстоўваць дроны са штучным інтэлектам для абыходу СПА.
-
repost Усе міграцыйныя пытанні трэба вырашаць з дзяржаўнымі органамі той краіны, у якой вы жывяце. Калі вы жывяце ва Украіне, то менавіта ўкраінскія дзяржаўныя органы прымаюць рашэнні па вашай легалізацыі, афармленні пасведкі на часовае ці пастаяннае пражыванне, статусе ўцекача і іншых міграцыйных пытаннях. Ва Украіне гэта: 🔹 Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны (ДМС) — асноўны дзяржаўны орган па пытаннях міграцыі і дакументавання замежнікаў. 🔗 Афіцыйны сайт: https://dmsu.gov.ua/ 🔗 Афармленне пасведкі на часовае пражыванне: https://dmsu.gov.ua/poslugi/dokumentuvannya-inozemcziv/tymchasove-prozhivannya.html 🔗 Статус уцекача або дадатковая абарона: https://dmsu.gov.ua/ — раздзел паслуг для замежнікаў. 🔹 Цэнтры прадастаўлення адміністрацыйных паслуг (ЦНАП) — у тых выпадках, калі яны маюць паўнамоцтвы і тэхнічную магчымасць прымаць адпаведныя дакументы. 🔹 Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя разглядаць канкрэтнае пытанне, — у залежнасці ад падставы для легалізацыі. Валанцёрскія арганізацыі, грамадскія аб'яднанні, юрысты і праваабаронцы могуць кансультаваць, дапамагаць рыхтаваць дакументы і суправаджаць чалавека. Але яны не замяняюць дзяржаўныя органы і не прымаюць рашэнняў замест ДМС. Ні адна грамадская арганізацыя не можа гарантаваць атрыманне пасведкі толькі таму, што чалавек стаў яе валанцёрам. Рашэнне прымаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і канкрэтнымі абставінамі заяўніка. Таму перш чым звяртацца к камусьці па пытанню легалізацыі, праверце інфармацыю ў дзяржаўных органах. Ваш міграцыйны статус — гэта пытанне вашых законных адносін з дзяржавай, у якой вы жывяце. Пачынайце з афіцыйных крыніц.
-
edited
☝️Преступный режим в Беларуси ищет оборудование, которое работает на змагаров и украинцев 😉Беларусы ,при его обнаружении ни в коем случае не сообщайте бандитам незаконно захватившим власть в нашей стране его местонахождение.
-



+5
Начная масіраваная атака дронаў на расei У Маскве закрылі ўсе чатыры аэрапорты на фоне атакі беспілотнікаў. У аэрапортах Унукава, Дамадзедава, Жукоўскага і Шарамецьева ўвялі часовыя абмежаванні. Больш за 20 рэйсаў перанакіравалі ў іншыя гарады. Мэр Масквы Сяргей Сабянін заяўляў пра збіццё беспілотнікаў. Паведамленні пра выбухі і працу СПА таксама паступалі з Уладзіміра, Смаленска, Разані і іншых рэгіёнаў Расіі. У Растоўскай вобласці пасля падзення абломкаў загарэліся вытворчыя і складскія памяшканні. У Яраслаўскай вобласці абмежавалі рух на выездзе ў бок Масквы. Паводле паведамленняў у сацсетках, падчас атакі з аэрадрома Чкалаўскі пад Масквой вылецелі сем барто. Была магчымая эвакуацыя "Крамля" праз пагрозу ўдару.
-
Расія разглядае Беларусь для размяшчэння дата-цэнтраў ШІ Расійскі бізнес і Мінцыфры абмяркоўваюць размяшчэнне дата-цэнтраў штучнага інтэлекту ў Беларусі і Казахстане. Беларускія ўлады раней прапаноўвалі выкарыстоўваць лішкі электраэнергіі для прыцягнення інвестараў, аднак праекты патрабуюць дадатковых укладанняў у энергетыку. Тым часам у кастрычніку атакі пашкодзілі дата-цэнтры «Яндэкса» ў Разанскай, Калужскай і Уладзімірскай абласцях Расіі. Пасля пашкоджання інфраструктуры ўзніклі збоі, у тым ліку ў карыстальнікаў сэрвісу Yandex Go ў Беларусі.
-
edited Частники государственникам не товарищи☝️ Потому, что на каждого раба, по два прораба в Беларуси🤷♂
-
Сенатар ЗША патрабуе расследавання абмежаванняў працы Starlink Рэспубліканец Том Тыліс ініцыяваў расследаванне збояў у працы сістэм Starshield Пентагона. Паводле сенатара, праблема ўзнікла на лакальным узроўні, а не ў Starlink ці SpaceX. Ён мае намер звярнуцца да генеральнага інспектара Мінабароны ЗША з патрабаваннем расследавання і справаздачы Кангрэсу. Тыліс заявіў, што без папярэджання пад пагрозай апынуліся мірныя жыхары Украіны, амерыканскія дыпламаты і сілавікі. Сенатар дапусціў, што гэта магла быць як сур’ёзная памылка, так і свядомае рашэнне, якое стварыла ўмовы для расійскай атакі.
-
⚡️Расійскія ўдарныя дроны зноў заляталі ў Беларусь з боку Украіны З 13 па 15 кастрычніка ў Гомельскую вобласць заляцелі як мінімум пяць расійскіх ударных беспілотнікаў, паведамляе «Флагшток». Дроны праляталі праз Брагінскі, Добрушскі, Гомельскі і Лоеўскі раёны, рухаючыся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Некаторыя беспілотнікі з Беларусі накіроўваліся ў бок Кіеўскай і Жытомірскай абласцей Украіны. Паводле выдання, расійскія дроны могуць выкарыстоўваць прыгранічную тэрыторыю Беларусі як прыкрыццё. Жыхары Гомельскага памежжа рэгулярна чуюць магутныя выбухі, ад якіх дрыжаць вокны і сцены дамоў. Паводле меркавання аўтараў матэрыялу, выбухі могуць быць звязаныя са спробамі ўкраінскіх вайскоўцаў збіваць беспілотнікі на суседняй тэрыторыі.
-
😢Низкая оплата труда, все больше беспокоит беларусов внутри страны
-
repost 


+1
Грамадская спілка «Беларуская супольнасць Украіны» накіравала ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны заўвагі да праекта закона, апублікаванага 24 верасня 2026 года. Мы падтрымліваем канцэпцыю законапраекта, але прапануем дапрацаваць яго ў частцы: 🔹 легалізацыі знаходжання беларусаў, якія не могуць абмяняць пашпарты; 🔹 атрымання часовага і пастаяннага відаў на жыхарства; 🔹 абароны правоў дзяцей і сем’яў грамадзян Украіны; 🔹 захавання прававых гарантый пасля спынення ваеннага становішча. Для многіх беларусаў атрыманне новага пашпарта ў Беларусі немагчымае або небяспечнае. Таму неабходныя справядлівыя працэдуры, якія дазволяць абараніць правы людзей, што звязалі сваё жыццё з Украінай. Дзякуем Яўгенію Гушчанкову, члену Рады адвакатаў Львоўскай вобласці, і ўсім юрыстам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы прапаноў. Мы працягнем працаваць над заканадаўчымі рашэннямі, якія забяспечаць беларусам прававую пэўнасць ва Украіне.
-



Кадравыя перастаноўкі Лукашэнкі ў кіраўніцтве Мінабароны і Узброеных сіл сведчаць пра стаўкі на афіцэраў з вопытам у разведцы і кіраванні заходнім напрамкам. Ключавой фігурай стаў генерал-маёр Вадзім Сураў, які сышоў з пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання і быў прызначаны намеснікам міністра абароны. Умацоўваецца і былы кіраўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк, які заняў пасаду першага намесніка начальніка Генштаба, а яго месца ў ГРУ даверылі палкоўніку Аляксею Хузахметаву, які ранее камандаваў элітнай 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння. Начальнікам Галоўнай ваеннай інспекцыі стаў Сяргей Томчык, а Андрэй Фалынскаў быў прызначаны першым намеснікам начальніка ўзбраення. Пералічаныя кадры, прайшлі спецназ, разведку і Заходняе аператыўнае камандаванне. Таму Лукашэнка хоць і адмаўляецца ў сваёй рыторыцы абвастрэння, але адначасова фармуе кіраванне з упорам на практыкаў і разведчыкаў,рыхтуючыяда любых сцэнароў на заходнім рубежы.
-
https://youtu.be/Jzi-P9MJCqQ?is=Enac90fcSgqPizno
-



+4
🔥Ноч атак у Расіі: НПЗ гарыць, ваенны аэрадром пад ударам У Разанскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся нафтаперапрацоўчы завод, пашкоджаныя склад і аўтамабілі. У Разані адмянілі заняткі ў 14 школах і 25 дзіцячых садках Акцябрскага і часткі Савецкага раёнаў. Паводле Мінабароны РФ, за ноч збілі 166 беспілотнікаў. У Белгарадскай вобласці пасля атак параненыя два чалавекі. У сямі рэгіёнах Расіі — Растоўскай, Валгаградскай, Арэнбургскай, Ульянаўскай і Самарскай абласцях, Чувашыі і Татарстане — паведамлялі пра ракетную небяспеку, гучалі сірэны. Таксама з’явіліся паведамленні пра атаку ракетамі «Фламінга». Атакаваны ваенны аэрадром «Барысаглебск», дзе ВМС Украіны пашкодзілі 6 вынішчальнікаў-бамбардавальнікаў. 5 дзень, як пасля атакі гарыць нафтавы термінал у Растове, а сягодня ноччу ящэ рвануў один резервуар.
-
😂"Это какая-то чёрная полоса" 🤝Спасибо Вова
-
Цярпенне Украіны скончылася, цяпер удары будуць адноўленыя Украіна заяўляе пра аднаўленне ўдараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ранейшых абмежаванняў больш няма. На гэтым фоне ЗША, паводле паведамленняў СМІ, пагражаюць спыніць абмен разведданымі, калі атакі працягнуцца. Адначасова Вашынгтон абмяркоўвае магчымыя саступкі Маскве, у тым ліку змякчэнне санкцый супраць расійскага нафтавага флоту. Пакуль Украіна змагаецца за выжыванне, Расія працягвае атакі на яе гарады і энергетыку. Украінскі народ сам будзе вырашаць, як абараняць сваю краіну. Амерыка не можа вырашаць гэта замест Украіны.
-



Беларусь ператвараюць у ваенны плацдарм Расіі BELPOL, Аб’яднанне чыгуначнікаў Беларусі, разам з вайсковымі,прадставілі ў Варшаве даклад пра мілітарызацыю Беларусі. Паводле расследавання, у краіне разгортваецца новая сістэма абароненай ваеннай сувязі.Яе інфраструктура, выкарыстоўвацца ў інтарэсах расійскіх узброеных сіл. Спецыяльнае абсталяванне ўсталёўваюць на вышках мабільнага аператара МТС, які на 49% належыць расійскаму капіталу, а на 51% — беларускай дзяржаве. Радыёрэлейныя лініі і спецыяльнае абсталяванне размяшчаюцца, у тым ліку,на аб’ектах мабільнай сувязі.Адзін з апісаных напрамкаў праходзіць уздоўж трасы М-10 ад Гомеля да Брэста. Для ваенных перавозак выкарыстоўваецца беларуская чыгунка.Непакояць сістэмы рэтрансляцыі для расійскіх баявых беспілотнікаў. Такая інфраструктура можа ўзмацняць магчымасці Расіі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі ў ваенных мэтах, што стварае дадатковыя рызыкі для Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і бяспекі ўсяго рэгіёна. Беларусь ўсё глыбей працуе на ваенныя патрэбы Расіі.
-
Слуцкі бунт 1967 года: калі людзі перасталі верыць у справядлівасць савецкага суда У Беларусі справядлівасць заўсёды была вышэй за ўсё? Гісторыя Слуцка ў красавіку 1967 года паказвае, якой небяспечнай можа стаць сітуацыя, калі людзі перастаюць верыць, што закон аднолькавы для ўсіх. У красавіку 1967 года Слуцк узрушыў жорсткі забойства 25-гадовага рабочага-каменшчыка Аляксандра Нікалаеўскага. Паводле апісання падзей, да яго смерці былі датычныя загадчык аддзела культуры Слуцкага гарвыканкама Генадзь Гапановіч і яго сваяк Леанід Сыцько. Трагедыя выклікала абурэнне, якое хутка перарасло ў масавы пратэст. Людзей абурыла не толькі само злачынства. Галоўнай прычынай гневу стала падазрэнне, што службовае становішча і сувязі могуць дапамагчы вінаватаму пазбегнуць заслужанага пакарання. Чуткі пра магчымую мяккасць прысуду падрывалі веру ў тое, што перад законам усе роўныя. Дадатковым раздражняльнікам стала дастаўленне падсуднага да будынка суда на машыне хуткай дапамогі, у цывільным касцюме і гальштуку. Для раз'юшанага натоўпу гэта магло выглядаць як сімвал прывілеяў, недаступных звычайнаму чалавеку. Пратэст перарос у напад на будынак суда, які падпалілі. У выніку пажару загінула суддзя Галіна Алексеева, пазней ад атрыманых траўмаў памерлі супрацоўнікі міліцыі. Гапановіч выжыў, бо яго паспелі вывезці. Гэтая гісторыя не апраўдвае самасуду, падпалу або гвалту. Але яна ставіць важнае пытанне: што адбываецца з грамадствам, калі людзі перастаюць давяраць правасуддзю і пачынаюць лічыць, што справядлівасці можна дамагчыся толькі сілай? Чаму гэтая гісторыя актуальная сёння Савецкая сістэма любіла гаварыць пра роўнасць і справядлівасць, аднак дэкларацыі самі па сабе не гарантуюць законнасці. Калі грамадзяне бачаць, што статус чалавека можа ўплываць на стаўленне да яго з боку праваахоўных органаў і суда, давер да дзяржавы разбураецца. Падзеі ў Слуцку нагадваюць: справядлівасць — гэта не лозунг і не абяцанне ўладаў. Яна патрабуе незалежнага суда, празрыстага расследавання, адказнасці службовых асоб і павагі да правоў кожнага чалавека. Што трэба рабіць, каб падобныя трагедыі не паўтараліся? Па-першае, забяспечыць незалежнасць судоў і выключыць умяшанне чыноўнікаў у разгляд спраў. Па-другое, гарантаваць празрыстасць судовых працэсаў і магчымасць грамадскага кантролю ў межах закона. Па-трэцяе, прыцягваць да адказнасці за злачынствы незалежна ад пасады, сувязяў і палітычнай лаяльнасці. І, нарэшце, ствараць умовы, у якіх грамадзяне могуць мірна пратэставаць, патрабаваць расследавання і абскарджваць незаконныя рашэнні, не баючыся пераследу. Слуцкі бунт — гэта не гісторыя пра тое, што натоўп заўсёды мае рацыю. Гэта гісторыя пра небяспеку страты даверу да правасуддзя. Калі закон перастае быць агульным для ўсіх, грамадства атрымлівае не справядлівасць, а страх, гнеў і рызыку новай трагедыі. Сапраўдная справядлівасць пачынаецца там, дзе ніхто не стаіць вышэй за закон.
-



+6
- Older posts